Трэцяя Рэч Паспалітая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трэцяя Рэч Паспалітая (польск.: III Rzeczpospolita — літаральна Трэцяя Рэспубліка) — ужытае ў Канстытуцыі вызначэнне польскай дзяржавы, якая з'явілася пасля асноўных палітычных змяненняў, што адбыліся ў 1989-1990 гадах. Афіцыйная назва дзяржавы — Рэспубліка Польшча (польск.: Rzeczpospolita Polska).

Прычынай з'яўлення гэтага тэрміна з'явілася імкненне парваць з укладам Польскай Народнай Рэспублікі, а таксама працягнуць непасрэдна традыцыю II Рэчы Паспалітай (19181939).

Прынята лічыць, што галасаванне на так званым Кантрактавым сойме польскай дзяржавы (19891991) па аднаўленні назвы Рэспублікі Польшча і герба, які набыў моц 31 снежня 1989 года, сімвалічна паклала пачатак стварэнню «Трэцяй рэспублікі». Паводле іншага меркавання, пачаткам Трэцяй рэспублікі з'яўляецца пачатак або канец «круглага стала», або прызначэнне ўрада Тадэвуша Мазавецкага, або правядзенне першых свабодных выбараў у сойм і сенат у 1991 годзе, пасля ліквідацыі недэмакратычных структур ПНР. Канстытуцыя красавіка 1997 года ў яе прэамбуле, носіць назву Трэцяй рэспублікі.