Перайсці да зместу

Трэцяя планета ад Сонца (тэлесерыял)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэцяя планета ад Сонца
англ.: 3rd Rock from the Sun
Жанр навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і сітуацыйная камедыя
Стваральнік Боні Цёрнар і Тэры Цёрнар[d]
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская[1]
Колькасць сезонаў 6
Колькасць серый 139 (спіс эпізодаў[d])
Вытворчасць
Працягласць серыі 25 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал NBC[2]
На экранах 9 студзеня 1996[2][3] — 22 мая 2001
Спасылкі
3rdrock.com
IMDb ID 0115082
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэцяя планета ад Сонца (англ.: 3rd Rock from the Sun) — амерыканскі камедыйны тэлесерыял (сіткам), які распавядае пра чатырох іншапланецян, якія знаходзяцца ў экспедыцыі на Зямлі, трэцяй планеце ад Сонца, якую яны лічаць вельмі нязначнай планетай. Іншапланецяне прынялі выгляд людзей і выдаюць сябе за сям'ю, каб назіраць за паводзінамі людзей.

Сюжэт тэлесерыяла круціцца вакол іншапланетнай даследчай экспедыцыі, члены якой спрабуюць жыць як звычайная чалавечая сям'я ў выдуманым горадзе ў штаце Агая, дзе яны жывуць у арандаванай кватэры на гарышчы. Кіраўнік экспедыцыі «па легендзе» з'яўляецца главой сям'і і прафесарам фізікі ў мясцовым універсітэце. Афіцэр па інфармацыі і старэйшы член экіпажа атрымаў цела падлетка і вымушаны паступіць у сярэднюю школу (пазней у каледж), бо «па легендзе» ён малалетні сын главы сям'і. Афіцэр службы бяспекі атрымаў цела прывабнай маладой жанчыны і «па легендзе» нібыта з'яўляецца сястрой главы сям'і. Яшчэ адзін член экспедыцыі, які «па легендзе» з'яўляецца малодшым братам главы сям'і, не мае акрэсленай сацыяльнай ролі, выконваючы толькі функцыі «перадатчыка» ці кантакцёра з камандаваннем экспедыцыі на іншай планеце. З часам гэтыя чацвёра даследчыкаў-іншапланецян выглядаюць прыкладна як звычайная амерыканская сям'я, калі іх усё больш уцягвае чалавечае жыццё.

Гумар серыяла галоўным чынам заснаваны на спробах іншапланецян вывучыць чалавечае грамадства і зразумець чалавека, жывучы як людзі на Зямлі, разважаючы пра чалавечае жыццё з пункту гледжання іншапланецян. У больш позніх эпізодах яны больш прызвычаіліся да Зямлі і часта больш зацікаўлены ў сваім чалавечым жыцці, чым у сваёй місіі. Сіткам таксама чэрпае гумар з шаблонных меркаванняў аб перавазе «даследчыкаў» над «тубыльцамі». Серыял таксама ўключае адносіны членаў гэтай уяўнай сям'і з людзьмі, у асноўным іх любоўныя сувязі.

Галоўныя персанажы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Дзік Саламон (у выкананні Джона Літгау), кіраўнік экспедыцыі, "глава" сям'і і прафесар фізікі ў мясцовым універсітэце
  • Томі Саламон (Джозеф Гордан-Левіт), афіцэр па інфармацыі экспедыцыі, "сын" Дзіка, падлетак, які ходзіць у школу / каледж
  • Салі Саламон (Крыстэн Джонстан), афіцэр па бяспецы экспедыцыі, "сястра" Дзіка
  • Гары Саламон (Фрэнч Сцюарт), член экспедыцыі, адказны за кантакты з камандаваннем на іншай планеце
  • Мэры Олбрайт (Джэйн Кёрцін), прафесар атрапалогі мясцовага ўніверсітэта
  • Ніна Кэмпбэл (Сімбі Халі), сакратар Мэры і Дзіка ва ўніверсітэце
  • Мэмі Дубчэк (Элмары Вендэл), домаўласніца, якае здае кватэру іншапланецянам
  • Дон Орвіл (Уэйн Найт), сержант паліцыі, які мае сімпатыі да Салі
  1. а б fernsehserien.de Праверана 13 мая 2020.
  2. а б в Review: ‘3rd Rock from the Sun’ // VarietyNew York, Los Angeles, CA: Variety Media, Penske Media Corp., 1996. — ISSN 0042-2738
  3. а б (unspecified title) Праверана 11 чэрвеня 2018.
  4. Moviepilot — 2006. Праверана 13 мая 2020.