Трэцяя ракета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Трэцяя ракетаM:
Жанр фільм-драма[d] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 76 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1963
IMDb tt0140633

«Трэцяя ракета» — поўнаметражны чорна-белы мастацкі фільм пра Вялікую Айчынную вайну, пастаўлены на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1963 годзе рэжысёрам Рычардам Віктаравым па аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Прэм’ера адбылася 23 верасня 1963 года. Кампазітарам фільма быў Яўген Глебаў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне фільма адбываецца ў Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі наступ прарывае абарону. Савецкія войскі адышлі назад, і разлік супрацьтанкавай зброі аказваецца на трое сутак адрэзаным ад сваіх войскаў. Лёс звёў у адным франтавым акопе розных людзей; ім трэба было выстаяць супраць нападаў гітлераўскіх войскаў. У цяжкай абстаноўцы пастаяннай смяротнай небяспекі раскрываюцца чалавечыя характары…

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Станіслаў Любшын — Васіль Лазняк
  • Георгій Жжонаў — Жаўтых
  • Спартак Фядотаў — Пятроў
  • Надзея Семянцова — Люся
  • Ігар Камароў — Лук’янаў
  • Юрый Дубровін — Крывёнак
  • Леанід Давыдаў-Субач — Задарожны

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыплом КФ Прыбалтыйскіх рэспублік, Беларусі і Малдовы (1964) за сцэнарый фільма (Васіль Быкаў)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2