Трэцяя сусветная тэорыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Трэцяя сусветная тэорыя (араб. نظرية عالمية ثالثة‎‎) — сістэма поглядаў (тэорыя) лідара лівійскай Зялёнай рэвалюцыі Муамара Кадафі, якая супрацьпастаўлялася ім камунізму Марска і капіталізму Адама Сміта. Муамар Кадафі высунуў сістэмную ідэю грамадскага ладу, якая знайшла частковае ўвасабленне ў Лiвiі.

«Трэцяя сусветная тэорыя», выкладзеная Кадафі ў «Зялёнай кнізе» (19761979) — новая сістэма поглядаў, якая супрацьпастаўляецца ідэям камунізму Маркса і капіталізму Адама Сміта. У кожнай краме ў Лівіі пры Кадафі абавязкова мелася ў продажы «Зялёная кніга» і ў большасці выпадкаў на розных мовах, у тым ліку і на рускай. Прачытанне дадзенай працы крыху пралівае святло на тое, чаму лівійцы жылі менавіта так, а не інакш.

У дадзенай тэорыі падрабязна раскрытыкаваная сучасная дэмакратыя: на думку Кадафі, дэмакратыя перастала быць сапраўды народнай. Разглядаючы сутнасць дэмакратыі, ён прыводзіць пацверджання гэтай думкі.

Тэорыя адмаўляе традыцыйныя органы ўлады — парламенты, партыі, рэферэндумы — і супрацьпастаўляе ім канцэпцыю прамой народнай дэмакратыі, заснаванай на народных кангрэсах і народных камітэтах. Пры гэтым Усеагульны народны кангрэс, які прымае агульнадзяржаўныя законы, разглядае толькі тыя пытанні, якія абмеркаваны і прапанаваныя ў парадак дня першаснымі народнымі кангрэсамі, што аб’ядноўваюць ўсё дарослае насельніцтва краіны.

Закон грамадства не можа залежаць ад палітычнай кан’юнктуры, а павінен грунтавацца на звычаях і рэлігіі. Трэцяя сусветная тэорыя абвяшчае неабходнасць адмены наёмнай працы і права работніка на выраблены ім прадукт.

Пры распрацоўцы тэорыі Кадафі абапіраўся, у прыватнасці, на тэарэтычныя працы тэарэтыкаў анархізму Міхаіла Бакуніна і Пятра Крапоткіна, сумешчаныя з эгалітарысцкiмi прынцыпамі ісламу. Як і папярэднікі, пачынаючы з Платона, Кадафі шукаў ідэальную форму грамадскага суіснавання, пры якім разам з сацыяльнай справядлівасцю існаваў бы моцная ўлада, народная прадстаўнічасць і нацыянальная самабытнасць. У Лівіі была зроблена спроба рэалізаваць яго ідэі на практыцы: у сакавіку 1977 г. была апублікаваная «Дэкларацыя Себха», і краіна стала называцца Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя (слова «джамахірыя» («дзяржава народных мас») — арабскi неалагізм, утвораны шляхам замены у корані слова «джумхурыя» (рэспубліка) адзіночнага ліку «джумхур» (народ) на множны лік «джамахір» (масы)). Існаванне дадзенай формы дзяржаўнага ладу, адрознай ад манархiі і рэспублiкі, выцякае з «Трэцяй сусветнай тэорыі» лівійскага лідара Муамара Кадафі.

З надыходам глабалізацыi і інфармацыйнай рэвалюцыі Кадафі некалькі мадыфікаваў сваю тэорыю, увёўшы ў яе тэзіс пра эпоху вялікіх прастор, у якой нацыянальная дзяржава становіцца нежыццяздольнай.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]