Трэці пераходны перыяд (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэці пераходны перыяд
Дата заснавання / стварэння 1077 да н.э.
Форма праўлення манархія
Папярэдні ў спісе Новае царства
Наступны ў спісе Позні перыяд
Дата пачатку 1069 да н.э.
Дата заканчэння 664 да н.э.
Дата спынення існавання 656 да н.э.
Выява карты
Афіцыйная рэлігія Рэлігія Старажытнага Егіпта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трэці пераходны перыяд, ці Трэцяя пераходная эпоха — смутны час у гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 11—7 стст. да н.э., час праўлення XXI—XXV дынастый.

Пад канец праўлення XX дынастыі улада фараона аслабла, узрасло значэнне арміі і павялічылася эканамічная незалежнасць вышэйшых саноўнікаў і храмаў. Гэта прывяло ў часы панавання Рамсеса XI да грамадзянскай вайны і адхілення фараона ад улады арміяй, а таксама абвяшчэння надзвычайнага становішча. У Егіпце ўзніклі два цэнтры ўлады: Таніс (цары XXI дынастыі, 11—10 ст. да н.э.) і Фівы (т.зв. дзяржава Амона пад кіраўніцтвам жрэчаскай дынастыі).

У 10 ст. да н.э. значны ўплыў у аслабленай дзяржаве мелі лівійскія пасяленцы, якія з часоў лівійскіх войнаў Мернептаха і Рамсеса III жылі ў шматлікіх калоніях, асабліва ў Ніжнім Егіпце.

Лівійскі правадыр Шэшонк легальна ўзяў уладу ў 945 да н.э. і заснаваў XXII дынастыю.

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне была нестабільная. Барацьбу за ўладу паміж лівійскімі правадырамі выкарысталі заваёўнікі з поўдня (Куш) і завалодалі Егіптам (XXV дынастыя, т.зв. эфіопская).

У 671 да н.э. паўночны Егіпет часова трапіў пад уладу асірыйцаў. Выкарыстаўшы канфлікты паміж асірыйскімі і кушыцкімі заваёўнікамі, уладары Саіса Неха І і Псаметых І захапілі ўладу ў краіне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]