Перайсці да зместу

Туба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туба
Прыклад гучання
Класіфікацыя
Дыяпазон
\new Staff \with { \remove "Time_signature_engraver" } {\clef bass \time 2/1
d,,1 \glissando bes }

прыкладны практычны дыяпазон (ад «рэ» контрактавы і ніжэй да «сі-бемоль» малой актавы, але можна дасягнуць вышэйшых гукаў)[1]
Роднасныя інструменты эўфоніум, саксгорны, гелікон

Туба (ад італ.: tuba 'труба') — шырокамензурны духавы муштуковы аркестравы музычны інструмент самага нізкага рэгістра.

З’явілася ў Еўропе ў 1820–1840-я гады. На Беларусі вядома з другой паловы ХІХ ст. у духавых аркестрах: Мінскім гарадскім, Мінскага вольна-пажарнага таварыства, Мінскага рэальнага вучылішча, ваенных аркестрах і інш. Выкарыстана ў творах беларускіх кампазітараў А. Багатырова, С. Бельцюкова, Э. Казачкова, У. Каральчука.

Уяўляе сабой доўгую састаўную шматразова сагнутую металічную трубку з раструбам і вентыльным механізмам. Валодае мяккім, выразным, аб'ёмным тэмбрам, кантраснай дынамікай.

Асноўныя разнавіднасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • басовая туба
  • клавікор
  • вялікая басовая туба («кайзербас»)
  • паходная
  • валторнавая («вагнераўская»)
  • гелікон
  • сузафон

Найбольш пашыраны туба-бас і туба-кантрабас.

У сімфанічных і духавых аркестрах выконвае пераважна функцыю басовага голасу, а таксама кантрапункт, сольныя фрагменты і творы.

  • Чулаки, М. И. Туба // Инструменты симфонического оркестра. — 4-е изд., испр. и доп. — СПб.: Композитор, 2004. — С. 147—151. — 224 с.
  • Карацееў, А. Л. Туба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 20. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).