Туг-Тэмур
Туг-Тэмур | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: ᠲᠥᠪᠲᠡᠮᠦᠷ, ᠲᠤᠬᠲᠡᠮᠥᠷ манг.: Төвтөмөр, Тугтөмөр | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ragibagh Khan[d] | ||||||
Пераемнік | Хашыла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ragibagh Khan[d] | ||||||
Пераемнік | Хашыла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хашыла | ||||||
Пераемнік | Rinchinbal Khan[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хашыла | ||||||
Пераемнік | Rinchinbal Khan[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 лютага 1304 |
||||||
Смерць |
2 верасня 1332 (28 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Барджыгінаў[1] | ||||||
Бацька | Külüg Khan[d] | ||||||
Маці | Wenxian Zhaosheng[d] | ||||||
Жонка | Будашыры | ||||||
Дзеці | Aratnadara Borjigin[d][1], El Tegüs[d][1] і Taipingne[d][1] | ||||||
![]() |
Туг-Тэмур (манг.: Төвтөмөр), храмавае імя Вэньцзун (кіт. трад. 文宗, піньінь Wenzong; 16 лютага 1304 — 14 лістапада 1332) — двойчы імператар дынастыі Юань у 1328—1329 і 1329—1332 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіліся ў 1304 годзе ў сям’і імператара Хайсан-Хулуга і тангуцкай наложніцы. Пасля смерці бацькі ў 1311 годзе яго прыхільнікі жадалі зрабіць Туг-Тэмура спадчыннікам трона. Аднак імператара Аюрбарыбада і яго маці Дагі ў 1316 годзе зрабілі спадчыннікам трона Шыдэбалу, які ў 1320 годзе саслаў Туг-Тэмура ў правінцыю Хайнань. Пасля забойства ў 1323 годзе Шыдэбалы новы імператар Есун-Тэмур прысвоіў Туг-Тэмуру тытул прынца Хуая. Тады ж апошні атрымаў права перабрацца ў Цзянкан (Сучасны Нанкін).
Пасля смерці ў 1328 годзе Есун-Тэмура Туг-Темур атрымаў магчымасць паспрачацца за трон. У тым жа годзе прыхільнік Туг-Тэмура Эль-Тэмур здзейсніў мяцеж супраць імператара Раджапікі. У рэшце рэшт Туг-Тэмур захапіў трон і стаў новым імператарам Кітая і вялікім каганам Мангольскай імперыі. Аднак ужо ў 1329 годзе свае правы на трон заявіў яго старэйшы брат Хашыла, які сабраў вялікую сілу і рушыў на сталіцу Дайду. Тады Туг-Тэмур адрокся ад трона і рушыў насустрач брату. 26 жніўня падчас балю ён атруціў Хашылу, які сканаў праз 4 дні. Пасля гэтага Туг-Тэмур зноў захапіў уладу. Для яе ўмацавання вынішчыў прыхільнікаў былых імператараў.
За час кіравання Туг-Тэмура найбольшы ўплыў на дзяржаўныя справы аказалі два мангольскія вайскоўцы: Эль-Тэмур і Баян. Імператар значна прасоўваў канфуцыянскія каштоўнасці і ідэі. Разам з тым ва ўрадзе ўзмацніўся ўплыў мусульман. Урад сутыкнуўся з новым ростам інфляцыі — колькасць грошай вырасла да 2,3 млн дзінь. Для паляпшэння фінансавага стану былі адменены прывілеі арыстакратаў, зменшаны будысцкія ахвярапрынашэнні з 165 да 104, выдаткі на імператарскі двор, у прыватнасці скарочана колькасць асабістых слуг імператара.
За час свайго валадарства Туг-Тэмур сутыкнуўся з 8 змовамі арыстакратаў і 130 паўстаннямі ў розных частках імперыі. Самым магутным было паўстанне ў Юньнані ў 1331—1332 гадах.
Туг-Тэмур шмат зрабіў для аднаўлення навукі, мастацтва ў імперыі ў адпаведнасці з кітайскімі традыцыямі. У 1329 годзе была заснавана Акадэмія «Павільён Зоркі літаратуры», дзе збіраліся прадстаўнікі жывапісу, паэты, пісьменнікі. Па яго ініцыятыве выдадзены збор дакументаў і законаў пад назвай «Вялікі канон для кіравання светам».
Памёр Туг-Тэмур 2 верасня 1332 года, прызначыўшы спадчыннікам трона свайго пляменніка Тагон-Тэмура, паколькі яго сын Араднадара памёр раней.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mediaeval Researches from Eastern Asiatic Sources", by E. Bretschneider, Routledge ISBN 0-415-24486-2, Routledge, 2001