Тудвал
Выгляд
| Тудвал | |
|---|---|
| лац.: Tugdualus | |
| | |
| Род дзейнасці | прэсвітар |
| Дата нараджэння | 490 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 564 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
Тудвал ці Тугдуал (брэт.: Tugdual, лац.: Tugdualus, фр.: Tugdual, англ.: Tudwal, пам. 564 г., Трэгор, Брэтань) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, манах, першы біскуп горада Трэгора (сёння — Трэг'е), адзін з 7 святых заснавальнікаў Брэтані. У маладым узросце Тудвал адправіўся ў Ірландыю, каб там вывучаць Біблію, затым стаў пустэльнікам на востраве (сёння называецца Сент-Тудвал) каля паўночнай часткі Уэльса. Праз некаторы час ён вярнуўся ў Брэтань, дзе разам са сваімі вучнямі заснаваў манастыр. Па патрабаванні караля франкаў Хільдэберта I Тудвал быў пасвечаны у епіскапа горада Трэгора.
У горадзе Трэг’е знаходзіцца былы кафедральны сабор, асвечаны ў гонар святога Тудвала.
Памяць у Рымска-Каталіцкай Царкве — 1 снежня.