Тузла (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тузла
укр. Тузла, руск. Тузла

Характарыстыкі
Плошча3,5 км²
Насельніцтва
  • 0 чал. (2012)
Размяшчэнне
45°16′06″ пн. ш. 36°33′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяАзоўскае мора
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тузла — пясчаны востраў у Керчанскім праліве Азоўскага мора паміж Керчанскім паўвостравам Крыму на захадзе і Таманскім паўвостравам Краснадарскага краю на ўсходзе. Плошча вострава — 3,5 км², даўжыня — ад 5 да 6,5 км, шырыня — каля 0,5 км.

1 кастрычніка 2015 года востраў быў злучаны з мацерыковай Расіяй рабочым мостам РМ1, які з’яўляецца часткай тэхналагічнага моста ў Крым. Па мосце перасоўваюцца грузавікі і будаўнічая тэхніка. Вядзецца будаўніцтва працоўнага моста РМ2 ў бок Керчы.