Тулома
Выгляд
| Тулома | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 64 км |
| Басейн | 21 500 км² |
| Расход вады | 255 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Натвозера |
| • Каардынаты | 68°36′27″ пн. ш. 31°45′39″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Кольскі заліў |
| • Месцазнаходжанне | горад Кола |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 68°53′21″ пн. ш. 33°00′48″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Кольскі заліў → Баранцава мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Мурманская вобласць |
| Раён | Кольскі раён |
| Код у ДВР | 02010000312101000001127 |
|
|
|
Туло́ма (руск.: Туло́ма[1]) — рака на Кольскім паўвостраве, у Кольскім раёне Мурманскай вобласці Расіі, упадае ў Баранцава мора.
Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[2] м/км. Сярэдні расход вады 255[1] м³/с (228 м³/с у ніжнім б’ефе Ніжнетуломскай ГЭС і 241 м³/с бліжэй да вусця[2]). Аб’ём сцёку 7,606[2] км³/год. Рака бярэ пачатак з Натвозера. Упадае ў Кольскі заліў Баранцава мора. Жыўленне ракі пераважна снегавое. На рацэ шмат парогаў. Замярзае Тулома ў лістападзе — снежні, вызваляецца ад лёду ў маі.
На рацэ горад Кола, гарадскія пасёлкі Мурмашы і Верхнетуломскі, сяло Тулома, Верхнетуломская і Ніжнетуломская ГЭС з вадасховішчамі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тулома // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 435. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)