Тулон
Выгляд
| Горад | |||||
| Тулон | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Toulon, акс.: Tolon | |||||
|
|||||
| 43°07′33″ пн. ш. 5°55′53″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг | ||||
| Дэпартамент | Вар | ||||
| Кіраўнік | Х’юберт Фалько[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 42,84 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 170639 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 3750 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовыя індэксы | 83000 | ||||
| toulon.fr (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Тулон (фр.: Toulon, акс.: Tolon, лац.: Telo Martius) — горад у Францыі. Насельніцтва — 160 639 жыхароў (1999).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тулон быў заснаваны фінікійцамі, якія здабывалі тут пурпуровую фарбу; ў V або VI стагоддзях Тулон быў месцазнаходжаннем біскупа; у 889 годзе Тулон быў разбураны сарацынамі; граф Вільгельм I Арльскі адбудаваў яго зноў. З 1032 года Тулонам кіравалі Тулонскія графы, у 1178, 1196 і 1211 гадах ён быў абложаны і разбураны сарацынамі.
У 1524 годзе быў узяты канетаблем Бурбонаў, у 1536 г. — імператарам Карлам V. Умацаваны пры Людовіку XIV Тулон у 1707 годзе вытрымаў аблогу прынца Яўгена Савойскага.
У 1793 годзе з падаўлення паўстання раялістаў у Тулоне пачалася кар’ера Напалеона Банапарта.