Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье
Выгляд
| Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье (3-ці Тулузскі ўніверсітэт) | |
|---|---|
| фр.: Université Toulouse-Paul-Sabatier | |
| | |
| Арыгінальная назва | фр.: Université Toulouse-Paul-Sabatier |
| Міжнародная назва | англ.: Paul Sabatier University |
| Заснаваны | 1229 |
| Год закрыцця | 31 снежня 2024[1] |
| Год рэарганізацыі | 1969 |
| Студэнты | 31 388[2], 28 254[3], 27 653[3], 28 397[3], 28 766[3], 29 485[3], 30 562[3], 31 485[3], 27 865[3], 26 912[3], 27 432[3], 31 648[3], 26 378[3], 31 478[3], 29 680[3], 30 921[3], 31 388[3] і 30 321[3] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Тулуза |
| Сайт | univ-tlse3.fr |
Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье (фр.: Université Toulouse-Paul-Sabatier) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тулуза.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа таксама вядома як 3-ці Тулузскі ўніверсітэт (фр.: Université Toulouse-III). Яна была заснавана ў 1969 годзе шляхам перагрупоўкі факультэтаў былога адзінага Тулузскага ўніверсітэта, які быў заснаваны яшчэ ў 1229 годзе. Спецыялізуючыся на дакладных навуках, тэхналогіях, медыцынскіх дысцыплінах і спорце, гэта найбуйнейшы універсітэт у Тулузе з амаль 30 000 студэнтамі. Універсітэт заняў 1-е месца сярод французскіх універсітэтаў, выпускнікі якіх лепш за ўсё знаходзяць працу ў 2013 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт навукі і тэхнікі
- Медыцынскі факультэт Тулуза-Рангей
- Медыцынскі факультэт Тулуза-Пурпан
- Факультэт фармацэўтычных навук
- Факультэт стаматалагічнай хірургіі
- Факультэт спорту і навук аб руху чалавека
- Тулузскі тэхналагічны інстытут
- Тарбскі тэхналагічны інсттут
- Абсерваторыя
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 23 жніўня 2025.
- ↑ Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la recherche — French Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тулузскі ўніверсітэт імя Поля Сабацье- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы