Перайсці да зместу

Тулукоўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тулукоўшчына
руск.: Тулуковщина
52°46′19″ пн. ш. 32°06′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клінцоўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 111 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243120
Код АКАТП 15230860002
Паказаць/схаваць карты
Тулукоўшчына (Расія)
Тулукоўшчына
Тулукоўшчына

Тулукоўшчына[2] (руск.: Тулуковщина) — вёска ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Первамайскага сельскага паселішча.

Вядома з 1873 года ў сувязі з пабудовай Царквы ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У складзе Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года — у Бранскай губерні. З 1929 года — у складзе Клінцоўскай акругі, з 1932 года — у Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.