Тульскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Тульскі сабор
48°40′31″ пн. ш. 5°53′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Нансійская дыяцэзія[d]
Благачынне Q3365715?[3]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Дата заснавання 1210
Матэрыял эўвіль[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Святога Стэфана (фр.: Cathédrale Saint-Étienne de Toul) — былы сабор у горадзе Туль (дэпартамент Мёрт і Мозель).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля пераходу часткі тэрыторыі Латарынгіі да Францыі, Туль адносіўся да правінцыі Тры Біскупствы. 19 лістапада 1777 года была ўтворана дыяцэзія Нансі, да якой быў далучаны і Туль. Пазней яна ўвайшла ў мітраполію Безансона[4]

Сам сабор быў пабудаваны ў XIII-XV стст. у гатычным стылі.[5] Вышыня вежаў фасада — 65 м, даўжыня — 98 м, памеры трансепта — 56 м на 17 м. Шырыня заходняга фасада — 32 м.[6] Дзве пазней прыбудаваныя капліцы выкананы ў стылі Рэнесансу.

З 1840 года сабор з'яўляецца гістарычным помнікам.[7]


Зноскі