Тумака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тумака
ісп. Bahía de Tumaco
Playa del Bajito en Tumaco.JPG
Пляж бухты ў горадзе Тумака
1°52′ пн. ш. 78°40′ з. д.HGЯO
Краіна
Тыпбухта 
Плошча1 061,65 км²
Сярэдняя глыбіня25-35 м
Тумака (Калумбія)
Тумака
Playa del Bajito en Tumaco.JPG

Тумака (ісп.: Bahía de Tumaco) — бухта Ціхага акіяна, якая размешчана на паўднёва-заходнім узбярэжжы Калумбіі.

Плошча бухты складае 1061,65 км². Найбольшая шырыня бухты 17 км, сярэдняя глыбіня 25—35 м. Межы бухты праводзяцца ад мыса Каскахаль на поўначы і да мангравых лясоў у дэльце ракі Міра на поўдні. У паўднёва-заходняй частцы бухты знаходзяцца шматлікія астравы як то: Бокаграндэ, Вакверыя, Ла Вісьёза, Сан-Андрэс-дэ-Тумака (ці Галла) і Морра. На беразе бухты месціцца горад Тумака — другі па значнасці порт краіны на Ціхім акіяне.

Верагодна, першымі еўрапецамі, якія наведалі бухту, сталі Дыега дэ Альмагра і Франсіска Пісара ў 1526 годзе.

На берагах бухты размешчана шмат цудоўных пясчаных пляжаў, за што горад Тумака атрымаў неафіцыйную мянушку «Жамчужына Ціхага акіяна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Golfos y bahías de Colombia / Efraín Otero Álvarez, Lina Mosquera Aguirre, Gerardo Silva Castro, Julio César Guzmán Victoria. — Bogotá, 2002. — 189 P.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.