Перайсці да зместу

Туманнасць Змяя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туманнасць Змяя
Цёмная туманнасць Спіс туманнасцей
Туманнасць Змяя
Туманнасць Змяя
Тып
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік
Дата_адкрыцця
Абазначэнні
Назіральныя дадзеныя
(Эпоха J2000.0)
Прамое ўзыходжанне 17гадз 23мін 30с
Схіленне −23° 38′ 00″
Адлегласць каля 650 св. гадоў
Бачная зорная велічыня (V)
Бачныя памеры (V) 37′ × 17′
Сузор’е Змеяносец
Фізічныя характарыстыкі
Радыус {{{Радыус}}}
Абсалютная зорная велічыня (V) {{{Абсалютная_зорная_велічыня}}}
Уласцівасці

Туманнасць Змяя (таксама вядомая як Barnard 72 або B72) — цёмная туманнасць у сузор’і Змеяносца. Сваю назву аб’ект атрымаў дзякуючы характэрнай выгнутай форме, якая нагадвае сілуэт змяі (у выглядзе лацінскіх літар «S» або «P»).

Адкрыццё і назіранне

[правіць | правіць зыходнік]

Туманнасць была адкрыта напачатку XX стагоддзя амерыканскім астраномам Эдвардам Эмерсанам Барнардам, які ўключыў яе ў свой каталог цёмных міжзорных аб’ектаў пад нумарам 72.

Для паспяховага назірання туманнасці патрабуецца цёмнае неба і тэлескоп з дыяметрам аб’ектыва ад 100—150 мм. Яна выразна вылучаецца як чорны бяззорны каліграфічны росчырк на фоне яркіх зорных воблакаў Млечнага Шляху.

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Туманнасць Змяя знаходзіцца на адлегласці каля 650 светлавых гадоў ад Сонца. Фізічна яна прадстаўляе сабой шчыльнае і адносна невялікае халоднае воблака міжзорнага малекулярнага газу і касмічнага пылу (пераважна вугляроднага складу). Гэты пыл практычна цалкам паглынае і блакуе бачнае святло ад зорак, якія размешчаны непасрэдна за ім.

Таўшчыня пылавой паласы складае каля 2—3 вуглавых хвілін па краях і пашыраецца да 6 хвілін у цэнтральнай частцы. Змяя з’яўляецца часткай значна больш маштабнай касмічнай структуры — туманнасці Цёмнага Каня (англ.: Dark Horse Nebula). Па суседстве з ёй размешчаны іншыя вядомыя цёмныя воблакі Барнарда: B68, B69, B70 і B74.