Тунцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тунец)
Тунцы

Тунцы (зверху ўніз): Thunnus alalunga, Thunnus thynnus, Katsuwonus pelamis, Thunnus albacares, Thunnus obesus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thunnini Starks, 1910

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  638252
NCBI  186749
FW  352611

Тунцы — група рыб сямейства скумбрыевых. 5 родаў, 13 відаў. Пашыраны ў цёплых водах усіх акіянаў, некаторыя заходзяць ва ўмераныя воды. Зграйныя пелагічныя рыбы.

Даўжыня ад 30 см да 3 метраў і больш, маса да 680 кг (тунец сіні, або звычайны). Цела верацёнападобнае, падоўжанае. Хваставое сцябло тонкае, мае з кожнага боку вялікі скурысты кіль. Ззаду спіннога і анальнага плаўнікоў некалькі дадатковых плаўнічкоў. Адрозніваюцца моцным развіццём крывяносных сасудаў скуры, бакавых цягліц цела і т.зв. чырвоных цягліц, што дае ім магчымасць плаваць хутка і на вялікія адлегласці. Кормяцца рыбамі, малюскамі, ракападобнымі. Аб'екты промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.