Тунэль Хельсінкі — Талін

Тунэль Хельсінкі — Талін — праект падводнага тунэля, які б злучыў сталіцы Фінляндыі і Эстоніі па дне Фінскага заліва[1].
Паводле папярэдніх высноў, працягласць тунэля ў залежнасці ад выбару трасы складзе не менш 60—80 км, з якіх 50—70 км пройдуць пад вадой, што зробіць яго найдаўжэйшым падводным тунэлем у свеце. На думку аўтараў праекту, для абслугоўвання тунэля спатрэбіцца будаўніцтва штучнага вострава плошчай 6 га, на якім неабходна будзе размясціць ветрагенератары дзеля электразабеспячэння тунэля. Арыенціровачны тэрмін будаўніцтва — 10—15 гадоў.
Пачатковы кошт праекту вар'юецца ад аднаго більёна еўра (калі будаваць толькі грузавы тунэль) да некалькіх більёнаў (калі будзе вырашана будаваць пасажырскі тунэль). У выніку будзе значна павышаная як эканамічная інтэграцыя двух гарадоў, так і пасажыра- і тавараабарот між паўднёвай Фінляндыяй і балтыйскімі дзяржавамі. Акрамя таго, злучэнне тунэля з Балтыйскай чыгункай, што ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, звяжа чыгуначнымі шляхамі Фінляндыю з астатняй Еўропай. У геапалітычным сэнсе гэта дасць магчымасць вандраваць па ўсім Еўрапейскім звязе без неабходнасці перасячэння мяжы з Расіяй ці вымушанага выкарыстання паветранага або воднага транспарту.
Зноскі
- ↑ Mike Collier in cooperation with BNS.. Helsinki mayor still believes in Tallinn tunnel (англ.). The Baltic Times (22 кастрычніка 2012).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Usko Anttikoski. Fixed transport connections across the Baltic from Finland to Sweden and Estonia. Preliminary feasibility assessment. — 2007.(недаступная спасылка)
- Ilkka Vähäaho, Pekka Raudasmaa. Feasibility Study, Helsinki–Tallinn, Railway Tunnel // Geotechnical Division of the Real Estate Department of the City Of Helsinki. — 2008.
- Jaakko Blomberg, Gunnar Okk. Opportunities for Cooperation between Estonia and Finland 2008. — Prime Minister’s Office, Finland, 2008.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Папярэдні план тунэля Хельсінкі—Талін 1997 года
- Olli Keinänen. «From fantasy to vision: towards planning of Helsinki-Tallinn railway tunnel»(недаступная спасылка) City of Helsinki, International Relations, Finland, 2009.