Тунэлі Куці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тунэлі Куці (в’етн.: Địa đạo Củ Chi, таксама распаўсюджана вымаўленне «Кучы») — сістэма падземных тунэляў ў аднайменным прыгарадным раёне Сайгон (цяпер — частка муніцыпалітэта Хашыміна), якія выкарыстоўваліся В’етконгам падчас В’етнамскай вайны.

Сетка тунэляў дазваляла партызанам наносіць скрытыя ўдары па амерыканскім войскам. Тунэлі, якія размяшчаліся на некалькіх узроўнях глыбіні, уключалі ў сябе таемныя ўваходы, жылыя памяшканні, склады, шпіталі. Агульная даўжыня складала каля 150 км. Для барацьбы з тунэлямі ЗША ўжывалі распыленне дэфаліянтаў, што выклікала маштабнае хімічнае заражэнне вады і глебы, а таксама спецыяльныя падраздзяленні («тунэльныя пацукі»), якія неслі вялікія страты. У выніку амерыканская армія падвергла раёны з тунэлямі «дывановым бамбардзіроўкам».

У цяперашні час на базе двух элементаў комплексу арганізаваны турыстычны атракцыён. Наведванне тунэляў Куці — адна з галоўных турыстычных экскурсій у Хашыміне.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]