Туніс (горад)
Горад
Туніс
تونس Tunis
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Туніс (араб. تونس) — сталіца і найбуйнейшы горад Туніса, цэнтр аднайменнага вілаета. Насельніцтва складае 1 200 000 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны порт (з аванпортам Хальк-эль-Уэд). Міжнародны аэрапорт. Галоўны эканамічны і культурны цэнтр краіны. Прамысловасць: харчасмакавая, металаапрацоўчая, тэкстыльная, цэментная; каляровая металургія. Мастацкія рамёствы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Як антычнае паселішча вядомы за некалькі стагоддзяў да н.э. У 7-2 стагоддзях да н.э. пад уладай Карфагена, з 2 стагоддзя да н.э. — Рыма. У 5 стагоддзі н.э. заваяваны вандаламі, у 6 стагоддзі — візантыйцамі, у 669 годзе — арабамі (называўся Тунус) і ўваходзіў у склад арабскіх дзяржаў Паўночнай Афрыкі. З 13 стагоддзя сталіца ўсходнемагрыбскай дзяржавы Хафсідаў; буйны цэнтр рамесніцтва, гандлю і навукі. У 1535 годзе захоплены і разрабаваны іспанцамі. З 1574 года пад уладай Асманскай імперыі, галоўны горад яе туніскай правінцыі. Перасяленне ў 17 стагоддзі з Іспаніі маўраў садзейнічала далейшаму росквіту ў Тунісе гандлю і рамесніцтва. У 18 стагоддзі Туніс — рэзідэнцыя правіцеляў дынастыі Хусейнідаў. У 1881 годзе захоплены французскімі войскамі, адміністрацыйны цэнтр французскага пратэктарату Туніс (1883—1956). У 1942-43 гадах акупіраваны італа-германскімі войскамі. Пасля Другой сусветнай вайны цэнтр нацыянальна-вызваленчага руху. З 1956 года сталіца незалежнай дзяржавы Туніс.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Туніса блізкі да міжземнаморскага. Лета гарачае і сухое, але меней спякотнае, чым у пустынях, а зіма дажджлівая і халаднаватая.
Клімат Туніса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 15,7 | 16,5 | 18,1 | 20,7 | 24,9 | 29 | 32,6 | 32,7 | 29,7 | 25,2 | 20,5 | 16,7 | 23,52 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 11,5 | 12 | 13,2 | 15,6 | 19,3 | 23,2 | 26,3 | 26,8 | 24,4 | 20,4 | 15,9 | 12,5 | 18,4 |
Сярэдні мінімум, °C | 7,2 | 7,4 | 8,3 | 10,4 | 13,7 | 17,3 | 20 | 20,8 | 19 | 15,5 | 11,3 | 8,2 | 13,3 |
Норма ападкаў, мм | 59 | 57 | 47 | 38 | 23 | 10 | 3 | 7 | 33 | 66 | 56 | 67 | 466 |
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ад гарадскіх сцен (IX стагоддзе, XIII-XIV стагоддзі) захаваліся каменныя вароты Баб аль-Джадыд (1276), Баб аль-Менара (XIII стагоддзе), рэшткі сцен касбы (цытадэлі). У Старым горадзе (медзіне) знаходзяцца: мячэці Вялікая («Мячэць аліў», 732, перабудавана ў 9 стагоддзі), аль-Ксар (каля 1106, мінарэт 1647), аль-Хаўа, ці Таўфік (XIII стагоддзе), аль-Халік (1375), Меласін (1435), Юсуф Дэя (1616, медрэсэ 1677); маўзалей-куба Бені Харасан (1093); рынкі 13 і 14 стагоддзяў; палацы 18-19 стагоддзяў. Вакол сярэдневяковага горада кварталы пазнейшай забудовы: паштамт (1893, архітэктар А.Саладэн), дзелавыя будынкі, жылыя дамы, вілы; косплекс універсітэта, Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, гатэль «Афрыка». Стары горад унесены ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт. Нацыянальны музей. Музей Бардо (Алауі)
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Адносіны пабрацімства ўсталяваны паміж Тунісам і наступнымі гарадамі[2]:
Аман, Іарданія
Джыда, Саудаўская Аравія
Доха, Катар
Кёльн, Германія
Кувейт, Кувейт
Лісабон, Партугалія
Марсель, Францыя
Маскат, Аман
Манрэаль, Канада
Масква, Расія
Парыж, Францыя
Прага, Чэхія
Рабат, Марока
Рым, Італія
Стамбул, Турцыя
Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Сант’яга, Чылі
Стакгольм, Швецыя
Ташкент, Узбекістан
Трыпалі, Лівія
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.citypopulation.de/en/tunisia/cities/
- ↑ Cooperation internationale (фр.). commune-tunis.gov.tn. — Cooperation et jumelage. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 22 лютага 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Туніс (горад)