Тупалеў Ту-91

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«91» / Ту-91
Тып Бамбардзіроўшчык-тарпеданосец
Распрацоўшчык ДКБ Тупалева
Першы палёт 17 мая 1955
Канец эксплуатацыі 1956
Статус праект зачынены
Адзінак выраблена 2

Тупалеў Ту-91 (па класіфікацыі НАТА — Boot) — савецкі марскі бамбардзіроўшчык-штурмавік. Быў пабудаваны толькі ў выглядзе прататыпа, праект быў зачынены пасля смерці Сталіна.

Сталін вырашыў узмацніць свае пазіцыі на водных прасторах, каб процістаяць марской перавазе ЗША. Гэта патрабавала пабудовы новых ваенных караблёў і авіяносцаў. Таксама неабходныя былі бамбардзіроўшчыкі для эфектыўнага нападу і знішчэнні марскіх сіл ЗША. Ту-91 быў самалётам палубнага базавання. Ён быў амаль лётаючым танкам — цяжка ўзброены і абаронены. Тым не менш пасля смерці Сталіна, Мікіта Хрушчоў адмовіўся ад такіх планаў, завастраючы сваю ўвагу на балістычных ракетах і стратэгічных ядзерных сілах.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Карабельная авіяцыя Расіі і СССР

Шаблон:Самалёты ДКБ Тупалева