Тупела
Горад
Тупела
Tupelo
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Тупела (англ.: Tupelo) — горад у штаце Місісіпі (ЗША). Насельніцтва — 38 312 чал. (2019 г.).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад Тупела знаходзіцца ў пагорыстай мясцовасці на паўночным усходзе Місісіпі за 257 км ад Джэксана. Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня дасягае +27,9°C, студзеня — +0,9°C. Тупела ўваходзіць у зону частых тарнада. Найбольш разбуральны адбыўся ў 1936 г.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад Тупела быў заснаваны перасяленцамі з Агая ў 1867 г. каля тагачаснай чыгуначнай магістралі. Галоўнымі заняткамі мясцовых жыхароў першапачаткова былі здабыча драўніны і транспартнае абслугоўванне камерцыйных грузаў (пераважна бавоўны). Некаторы час горад меў назву Гам-Понд, але пазней стаў вядомы як Тупела з-за аднайменных кізілакветных дрэў, што раслі ў наваколлі. Горад стаў знакаміты як радзіма амерыканскага спевака Элвіса Прэслі.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Тупела — важны транспартны цэнтр на поўначы Місісіпі, перакрыжаванне аўтамагістралей. У ім працуе рэгіянальны аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі па вытворчасці дэталяў для аўтамабіляў і ваенных самалётаў, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі. Развіваюцца турызм, інфармацыйныя тэхналогіі, сферы фінансавага і медыцынскага абслугоўвання.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Tupelo даведнік на сайце Wikivoyage
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тупела
- Афіцыйны сайт
- Галіны эканомікі