Турайдскі замак
| замак | |
| Турайдскі замак | |
|---|---|
| лат.: Turaidas pils, ням.: Burg Treiden | |
| | |
| 57°10′56″ пн. ш. 24°51′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | Сігулда |
| Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
| Першая згадка | 1214 |
| Дата заснавання | 1214 |
| Будаўніцтва | 1214 — XVI стагоддзе |
| Матэрыял | цэгла |
| Сайт | turaida-muzejs.lv/home_e… |
Тура́йдскі замак (лат.: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (ням.: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдскі край, горад Сігулда, мясцовасць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыжскага біскупа Альберта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагоддзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі 1973 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замка ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагоддзя) і быў адной з рэзідэнцый рыжскага біскупа. Пасля распаду Лівонскай дзяржавы стаў часткай уласнасці маёнтка Турайда.
Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагоддзях. У 1936 годзе ў круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалагічныя даследаванні і рэстаўрацыя замка, якая цягнулася 25 гадоў. У прыватнасці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замка, вышыня якой дасягае 38 метраў.
У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдскі музей-запаведнік.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турайдскі замак- Вэб-сайт Турайды
- Турайдскі музей-запаведнік
- Сайт пра сярэдневяковыя замкі Латвіі
