Туранга Ліла
| Туранга Ліла | |
|---|---|
| англ.: Turanga Leela | |
| Дата нараджэння | 29 ліпеня 2975 (-950 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Morris[d] |
| Маці | Munda[d] |
| Сужэнец | Фрай |
| Сужыцель(ка) | Фрай |
| Род | Turanga family[d] |
| Род заняткаў | starship pilot |
| Супрацоўнік | |
| Прычоска | ponytail[d] і shoulder-length hair[d] |
| Колер валасоў | purple hair[d][1] |
| Спорт | каратэ |
| Стваральнік твора | Мэт Грэйнінг |
| Выканаўца/артыст | Katey Sagal[d] |
| Акцёр агучкі | Katey Sagal[d] |
| Прадстаўлена ў працы | Футурама і Möbius Dick[d] |
| З мастацкага твора | Futuramaverse[d] |
| Медыяфраншыза | Futurama[d] |
Туранга Ліла (англ.: Turanga Leela; нар. 29 ліпеня 2975 года), часцей проста Ліла — яе імя з’яўляецца спасылкай на Турангалiла-сімфонію Аліўе Месiана — «Olivier Messiaen») — асноўны жаночы персанаж мультсерыяла «Футурама», капітан карабля, найбольш дысцыплінаваная сябра каманды. Выгадаваная без бацькоў, вялікую частку серый верыць, што яна — прыхадзень з іншай планеты (яна выглядае цалкам як чалавек, за выключэннем таго факту, што ў яе толькі адно вока і валасы фіялетавага колеру) і жадае пазнаць пра сваё паходжанне. Пазней высвятляецца, што яна не прыхадзень, а дачка мутантаў, якія жывуць у падземных камунікацыях пад горадам. Бацькі Лiлы аддалі яе ў дзіцячы прытулак у надзеі, што яе чакае лепшае жыццё (з эпізоду «Leela’s Homeworld»). У меру імпульсіўная яна добра валодае баявымі мастацтвамі i у глыбіні душы кахае Фрая, аднак у большай частцы серыяла наадрэз адмаўляецца з ім сустракацца. У Лiлы ёсць сябар Нiблер (Зубасцiк) — маленькі іншапланецянін з трыма вачамі, якога Ліла знайшла на планеце Вергон-6 («Love’s Labours Lost In Space»), яна трымае яго пры сабе ў якасці хатняй жывёлы.