Турачацкі раён
Турачацкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | KRAT[2] і OMST[2] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Турачацкі раён або аймак (руск.: Туроча́кский район, паўднёваалт.: Турачак аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Алтай Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Турачак.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён (плошча 11060 км²) знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Раён мяжуе з Чойскім і Улаганскім раёнамі Рэспублікі Алтай, Кемераўскай вобласцю, Рэспублікай Хакасія, Краснагорскім і Салтонскім раёнамі Алтайскага края. За 145 км ад Горна-Алтайска.
Ландшафт раёна разнастайны: каля 80 % тэрыторыі займаюць горныя хрыбты вышынёй ад 500 да 2100 метраў, якія параслі густымі іглічнымі лясамі, месцамі пераходзячымі ў непраходную чарнявую тайгу. Раён поўны стромых вадаспадаў і імклівых рэк, тайговых азёр і альпійскіх лугоў.
Па раёне працякае больш за семдзесят рэчак, якія жывяць Цялецкае возера і раку Бія. Па берагах стаяць хваёвыя і лісцевыя лясы, багатыя кедравым арэхам, пушным зверам, ягадамі і грыбамі. Больш за 300 відаў птушак, каля 50 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ а б (unspecified title) — 2016.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx