Турда
| Горад | |||
| Турда | |||
|---|---|---|---|
| Turda | |||
|
|||
| 46°32′00″ пн. ш. 23°52′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Мэр | Крысціян-Актавіян Мацей | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1075[1] | ||
| Плошча | 91.43 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 315 ± 1 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 57 381 чалавек (2007) | ||
| Шчыльнасць | 627.6 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 401001–401189 | ||
|
|
|||
| primturda.ro | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Турда (рум.: Turda, венг.: Torda, ням.: Thorenburg) — горад і муніцыпія ў жудзецы Клуж Румынія, размешчаны на рацэ Ар'еш.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны як дакійскі горад з назвай Патаіса (англ.: Potaissa), Турда быў заваяваны рымлянамі. Заснаваны каструм таксама называўся Патаіса і стаў муніцыпіяй, затым калоніяй. Патаіса была галоўным лагерам V Македонскага легіёна з 166 па 274 гады.

Саляныя рудні былі вядомыя ў дагістарычныя часы. Пасля венгерскага заваявання саляныя рудні Турды былі ўпершыню згаданы ў 1075 годзе. У 1932 годзе рудні былі закрыты, але нядаўна зноў адкрыты для турызму.
Трансільванскія саксы пасяліліся тут у XI стагоддзі. Горад быў разбураны пры мангольскім нашэсці ў 1241—1242. Андраш III надаў каралеўскія прывілеі паселішчу, якія былі пацверджаны Людовікам I Вялікім.
У 1467 годзе Мацьяшам I быў скліканы венгерскі сейм у Турдзе. Пазней у XVI стагоддзі часта збіраўся Трансільванскі сейм. У 1558 годзе сейм Турды абвясціў свабоду каталіцкай і лютэранскай веры. У 1563 годзе сейм таксама зацвердзіў свабоду кальвінізму, а ў 1568 годзе ён распаўсюдзіў свабоду веравызнання на ўсе рэлігіі, абвясціўшы: «Забаронена каму-небудзь пагражаць каму-небудзь палонам ці выгнаннем за яго рэлігію» — незвычайная свабода ў сярэдневяковай Еўропе. Гэты Турдскі эдыкт быў першай спробай легалізацыі агульнай рэлігійнай свабоды ў хрысціянскай Еўропе (хоць яго законная эфектыўнасць была абмежаванай).
У 1609 годзе Габрыэль Баторый надаў новыя прывілеі Турдзе. Яны пазней былі пацверджаны Габрыэлем Бетленам. У 1659 годзе ў бітве пры Турдзе Ахмед-паша разбіў войскі Юрыя II Ракацы.
У 1944 годзе тут адбылася Турдская бітва паміж нямецкімі і венгерскімі войскамі з аднаго боку і савецкімі і румынскімі войскамі з іншага, якая стала найбуйнешай бітвай у Трансільваніі ў час Другой сусветнай вайны.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле апошняга румынскага перапісу 2002 года ў горадзе было 55,887 жыхароў, сярод якіх 84,8 % - румыны, 10 % — венгры, 4,8 % — італьянцы, 0,4 % — іншыя.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Bihartorda[d], Венгрыя
Putten[d], Нідэрланды
Santa Susanna[d], Іспанія
Torda[d], Сербія
Ангулем, Францыя
Камрат, Малдова (12 лютага 2018)
Кішкунфеледзьхаза, Венгрыя
Хадмезёвашархей[d], Венгрыя
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Гарадскі цэнтр
-
Гарадскі цэнтр
-
Гарадскі цэнтр
-
Будынак муніцыпалітэта
-
Гістарычны музей
-
Каструм V Македонскага легіёна, сёння
-
Рымскае надмагілле
-
Каталіцкая царква
-
Тэатр
-
LVM. Камень у Патаісе
-
Каньён
Зноскі
- ↑ Ghinea D. România Geografică
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турда