Туркаўка кольчатая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Туркаўка кольчатая
Collared.dove.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Streptopelia decaocto Frivaldszky, 1838

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   177139
NCBI   177147
EOL   915275

Туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) — птушка сямейства галубіных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 29-35 см, размах крылаў 47-55 см, маса каля 150 г. Верх галавы і шыі светлы (белавата-шзры з вінна-ружовым адценнем). Упоперак задняй часткі шыі чорная палоса з белай каймой. Спіна, верхняе покрыўнае пер'е крыла і хваста карычнева-бурыя або бледнага пясочна-шэрага колеру. Махавое пер'е бураватае з бледна-вохрыстымі верхавінкамі, ніжняе покрыўнае хваста светла-шэрае, рулявое пясочнае з моцным шараватым налётам і шырокімі белымі верхавінкамі (амаль да палавіны). Дзюба чорная, ногі цёмна-чырвоныя. Хвост доўгі. Голас — глухое «кугуу-кху, кугуу-кху» або «ыых-ыых-ыых» (з лёгкім хрыпам).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай Азіі (да Шры-Ланкі, Бірмы), у Сярэдняй Азіі, нізоўях Амура, паўночным Кітаі, Карэі, Японіі. На Беларусі аселы, часткова пералётны від. Насяляе сады, паркі, скверы, гаі гарадоў і пасёлкаў, а таксама вёскі з высокімі дрэвамі і садамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корм выключна раслінны.

Гняздуецца парамі. Гняздо з пруткоў з сухімі сцяблінкамі, часта прасвечваецца, Кладка звычайна з 2 белых яец. Наседжвае пераважна самка 14-15 сутак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шкляроў Л. Туркаўка кольчатая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.