Турка (Львоўская вобласць)
| Горад | |||||
| Турка | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Турка | |||||
|
|||||
| 49°09′27″ пн. ш. 23°01′21″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Самбарскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1431 | ||||
| Першая згадка | 1431 | ||||
| Ранейшыя назвы | Турка над Стрыем | ||||
| Горад з | 1730 | ||||
| Плошча | 3 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 557 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 6900 чалавек (2022) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3269 | ||||
| Паштовыя індэксы | 82500 | ||||
| КААТУУ | 4625510100 | ||||
| turka-mrada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Турка (укр.: Турка) — горад раённага значэння ў Туркіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Карпатах на рацэ Стрый за 130 км на паўднёвы захад ад Львова.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Па найбольш верагоднай версіі назву горад атрымаў ад першабытных дзікіх быкоў-тураў, якія вадзіліся ў навакольных лясах. Па іншай версіі назва горада пайшла ад назвы варот-вежаў «турыя», «тур’я», «турня», якія стаялі пры ўездзе ў горад. Назва горада не мае нічога агульнага з туркамі.
Геаграфія і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на поўдні Львоўшчыны ў Карпатах, на левым беразе ракі Стрый з яго прытокамі Яблонькай і Літмыр, паміж гарамі Шыменка, Кычера, Вянец і Асоўня. Горад размешчаны за 130 км ад Львова, за 100 км ад Ужгарада, на вышыні 557 метраў над узроўнем мора.
Месца размяшчэння першаснага вартавога паселішча, з якога паўстаў горад Турка, вызначалася праходжаннем па тэрыторыі Карпат далінай Стрыя паміж горамі Пікуй і Галіч так званага «Рускага шляху» — гандлёвага шляху эпохі неаліту, які праз Турку злучаў Заходнюю Еўропу з Венгрыяй, Трансільваніею, Малдовай і Балканамі. На ўмацаванне і разрастанне першаснага паселішчы мела істотны ўплыў фарміраванне новага гандлёвага шляху — Ужоцкага шляху, які ад Пярэмышля або Львова праз Турку і Ужоцкі перавал вёў у Закарпацце.
Праз Турку праходзяць агульнадзяржаўныя транспартныя камунікацыі: аўтадарога Н13 — нацыянальны аўтамабільны шлях Львоў — Самбар — Ужгарад (рэгіянальная аўтамабільная дарога Р-39) і чыгунка Львоў — Самбір — Турка — Ужгарад — Чоп. Са Львова да Туркі ад галоўнага чыгуначнага вакзала зручна дабірацца маршруткамі, якія адыходзяць кожныя паўгадзіны.
Турка з’яўляецца нефармальнай сталіцай Бойкаўшчыны і бойкаў.

