Туркмены Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Туркмены Беларусі — дыяспара туркменаў у Рэспубліцы Беларусь. У 2009 годзе ў Беларусі пражывала 2685 туркменаў. У 2010 годзе быў зарэгістраваны Мясцовы культурна-асветніцкі фонд «Бахар» (МКПФ), які аб'ядноўвае туркменаў — грамадзян Беларусі і студэнтаў, якія навучаюцца ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Прэзентацыя новага нацыянальнага аб'яднання «Бахар», што ў перакладзе азначае «Вясна», адбылася 26 мая 2010 года.

Вышэйшым органам МКПФ «Бахар» з'яўляецца Праўленне (апякунскі савет), у які ўваходзяць 3 чалавекі.

Сярод асноўных задач «Бахар»: знаёмства грамадзян Беларусі з туркменскай духоўнай спадчынай, гістарычным мінулым, нацыянальнымі традыцыямі і культурай, асветніцкая праца, накіраваная на вывучэнне культурнай спадчыны туркменскага і беларускага народаў, іх уклад у сусветную культуру.

Туркмены, што жывуць у Беларусі, адзначаюць беларускія і туркменскія дзяржаўныя, а таксама мусульманскія рэлігійныя святы.