Турма для белых мядзведзяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Турма для белых мядзведзяў (англ.: Polar Bear Holding Facility) — спецыяльнае збудаванне, пабудаванае ў канадскім горадзе Чэрчыл, правінцыі Манітоба, для знаходжання асобін белых мядзведзяў, якія прадстаўляюць пагрозу для насельніцтва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней белых мядзведзяў, якія ўяўлялі небяспеку, адстрэльвалі. У 1982 годзе (па іншых дадзеных — у 1983 годзе, пасля таго, як прама на вуліцах горада чалавек быў забіты мядзведзем) на месцы былой ваеннай базы, у будынку, які афіцыйна завецца «Дом нумар D-20», упершыню размясцілі падобнае памяшканне[1][2]. Але калі раней гэты будынак быў моргам для загінулых ваенных, цяпер у ім змяшчаюць мядзведзяў жывымі[3].

Утрыманне жывёл[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова турма складалася з 20 клетак, у якія змяшчаліся 16 асобін-адзіночак і 4 сямейныя групы. Тэрмін знаходжання ў заключэнні можа складаць ад 2 да 30 дзён, аднак калі некаторых асобін ловяць ужо не ў першы раз, то гэты тэрмін можа быць павялічаны. Сутнасць усяго метаду складаецца ў тым, каб у мядзведзяў сфарміравалася пачуцце небяспекі набліжэння к гораду, таму ў час знаходжання ў заключэнні жывёлам даюць толькі ваду.

Пры злове небяспечнай асобіны мядзведзя пазбаўляецца магчымасці рухацца з дапамогай транквілізатару і атрымлівае яркую пазнаку на карку. Выпускаюць мядзведзяў бліжэй да зімы, калі льды ўжо замярзаюць на акваторыі Гудзонава заліва, пры гэтым іх зноў транквілізуюць і транспартуюць як мага далей ад горада пры дапамозе верталёта[4].

У апошні час турма для белых мядзведзяў была пашырана, цяпер у ёй маецца ўжо 28 камер. Тым не менш, жыхары Чэрчыла ўсё яшчэ вымушаныя быць асцярожнымі. Распавядалася, што ў летнія месяцы наваколлі горада наведвае да 1000 белых мядзведзяў. Асноўная прычына заключаецца ў тым, што падчас раставання льдоў мядзведзі пазбаўленыя магчымасці паляваць на сваю асноўную здабычу — цюленяў, і ад пакут голадам ствараюць пагрозу жыхарам мястэчка[5].

Таксама ў нашы дні каля Гудзонава заліва і ракі Чэрчыл  (руск.) расстаўлены папераджальныя знакі «Асцярожна, белыя мядзведзі!» (англ.: «Polar Bear Alert»), а жыхар горада, які ўбачыў дзе-небудзь белага мядзведзя, можа звярнуцца ў спецыяльную службу, пасля чаго жывёла падвяргаецца лоўлі з боку супрацоўнікаў Міністэрства прыродных рэсурсаў.

Зноскі

  1. Gary Coulbourne. Churchill Pictures: The Polar Bear "Jail" (англ.). bears.org. Праверана 28 мая 2014.
  2. Into The Wilds of the Canadian Arctic: On the Polar Bear Trail (англ.)(недаступная спасылка). Travel + Escape. travelandescape.ca. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 мая 2014.
  3. Complete Polar Bear Facts (англ.). oocities.org. Праверана 28 мая 2014.
  4. James A. Wilkerson, Ernest E. Moore, Ken Zafren. {{{загаловак}}}. — The Mountaineers Books, 2010. — P. [323] (col. 1). — 397 p.
  5. В Канадском городе Черчилль расширяют тюрьму для белых медведей (руск.)(недаступная спасылка). Newsmake. newsmake.net. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2014. Праверана 28 мая 2014.