Турнедальцы
| Турнедальцы | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | Tornionlaaksolaiset, Lantalaiset |
| Колькасць | 30 000 — 150 000 |
| Рассяленне |
|
| Этнічныя мовы | меянкіелі, фінская і шведская |
| Рэлігія | лютэранства |
| Роднасныя народы | фіны, квены |
Турнеда́льцы (фінск.: Tornionlaaksolaiset, шведск.: Tornedalingar) — фінамоўная этнічная група, якая традыцыйна пражывае ў даліне ракі Турнеэльвен — Турнедален — на поўначы Швецыі. З 2000 года прызнаны афіцыйнай нацыянальнай меншасцю ў Швецыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тарнедальцы з'яўляюцца нашчадкамі фінскіх перасяленцаў, якія засялілі гэтыя землі яшчэ ў Сярэднявеччы. Пасля заключэння Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора (1809), які падзяліў даліну паміж Швецыяй і Фінляндскім княствам у складзе Расійскай імперыі, адзіная этнічная група апынулася ў розных краінах. На шведскім баку паступова сфарміравалася асобная ідэнтычнасць, заснаваная на мясцовым дыялекце.
Мова
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйнай мовай з'яўляецца меянкіелі — фіна-ўгорская мова, якая развілася на аснове паўночных фінскіх дыялектаў. У Швецыі яна мае статус афіцыйнай мовы меншасці. Сучасныя турнедальцы пераважна двухмоўныя і валодаюць таксама шведскай.
Статус
[правіць | правіць зыходнік]У 2000 годзе ўрад Швецыі прызнаў турнедальцаў адной з пяці афіцыйных нацыянальных меншасцей краіны, што гарантуе падтрымку іх культуры і мовы на дзяржаўным узроўні[2].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Meänkielidagen den 27 februari (шведск.). Sveriges nationella minoriteter.
- ↑ Tornedalingar - minoritet.se (шведск.). Sveriges nationella minoriteter. Праверана 22 мая 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Winsa, B. (2005). Language Planning in Sweden. In: Journal of Multilingual and Multicultural Development.