Перайсці да зместу

Турнеэльвен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турнеэльвен
шведск. Torne älv, фін. Tornionjoki
Характарыстыка
Даўжыня 565 км
Басейн 40 240 км²
Расход вады 380 м³/с
Вадацёк
Выток Турнетрэск
Вусце Батнічны заліў
 • Каардынаты 65°48′30″ пн. ш. 24°08′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Bothnian Bay[d]

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Турнеэльвен[1] (шведск.: Torne älv) або Торніён’ёкі (фінск.: Tornionjoki) — Рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фін.).

Даўжыня ракі — 565 км, плошча вадазбору 40,2 тыс. км². Турнеэльвен бярэ пачатак з возера Турнетрэск у Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор'е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май. Сярэдні гадавы расход вады 380 м³/с. Каля вусця — марскія парты Торніа (Фінляндыя), Хапаранда (Швецыя).

У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.

Зноскі

  1. Напісанне Турнеэльвен у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).