Турскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Турскі ўніверсітэт
фр.: Université de Tours
Faculté médecine Tours 2.jpg
Арыгінальная назва фр.: Université de Tours
Міжнародная назва англ.: University of Tours
Заснаваны 1969
Студэнты 27 388[1]
Размяшчэнне Тур
Сайт univ-tours.fr
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Турскі ўніверсітэт (фр.: Université de Tours) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Тур.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Турскі ўніверсітэт быў створаны ў 1971 годзе ў адпаведнасці з законам, які пасля падзей 1968 года імкнуўся мадэрнізаваць і дэмакратызаваць структуры вышэйшай адукацыі. Ён аб’яднаў існуючыя на той час вышэйшыя навучальныя ўстановы горада. Да стварэння Арлеанска-Турскай акадэміі (1961 год) у Туры не было ВНУ. Існаваў толькі цэнтр рэнесансных даследаванняў (далучаны да факультэта літаратуры Універсітэта Пуацье), які стаў цэнтрам вышэйшых рэнесансных студый Медыцынскай школай. Апошняя была ператворана ў медыка-фармацыйны факультэт, а міністэрствам створаны факультэт літаратуры і гуманітарных навук і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Затым, у кастрычніку 1968 года адкрыўся тэхналагічны інстытут універсітэта з двума эксперыментальнымі курсамі. Універсітэцкі каледж права і эканомікі знаходзіўся раней у залежнасці ад Арлеанскага ўніверсітэта.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
  • факультэт права, эканомікі і сацыяльных навук
  • факультэт вышэйшых навук Рэнесансу
  • тэхналагічны інстытут у Туры
  • тэхналагічны інстытут у Блуа
  • факультэт медыцыны
  • факультэт навукі і тэхнікі
  • факультэт фармацэўтычных навук
  • факультэт літаратур і моў
  • політэхнічная школа

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]