Перайсці да зместу

Турсуной Саідазімава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турсуной Саідазімава
руск.: Турсуной Саидазимова
Дата нараджэння 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1928(1928-05-19)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія актрыса, спявачка

Турсуной Саідазімава (узб.: Tursunoy Saidazimova; 1911, Ташкент, Туркестанскае генерал-губернатарства19 мая 1928(1928-05-19), Бухара, Узбекская ССР) — адна з першых узбекскіх актрыс[1].

Турсуной Саідазімава нарадзілася ў 1911 годзе ў Ташкенце. З 1924 па 1927 год яна вучылася ў трохгадовай узбекскай тэатральнай студыі, адкрытай пры узбекскім Доме асветы ў Маскве, дзе была вучаніцай[2] драматурга і паэта Хамзы Ніязі. З 1927 года і да самай смерці яна гуляла ў узбекскім дзяржаўным тэатры.

У 1928 годзе ў Бухары 18-гадовая Турсуной Саідазімава, якая «парушыла гонар сям’і», была забітая  (укр.) сваім мужам, які нанёс ёй некалькі нажавых раненняў. Хамза Хакімзадэ Ніязі, які прысвяціў Саідазімавай верш «На смерць Турсуной», праз год пасля яе гібелі быў забіты ў адным з кішлакоў Ферганскай даліны.

  1. Никифор Степанович Ким. Народное художественное творчество Советского Востока: очерки истории массового театрального искусства Средней Азии. — Izdatelʹstvo "Nauka", Glavnai︠a︡ redakt︠s︡ii︠a︡ vostochnoĭ literatury, 1985. — 216 с.
  2. Adeeb Khalid. Making Uzbekistan: Nation, Empire, and Revolution in the Early USSR. — Cornell University Press, 2015-11-20. — 438 с. — ISBN 978-1-5017-0135-1.