Турухан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Турухан
Характарыстыка
Даўжыня 639 км
Плошча басейна 35800 км²
Басейн Енісей → Карскае мора
Расход вады 371 м³/с
Вадацёк
Выток Заходне-Сібірская раўніна
 · Каардынаты 67°13′55″ пн. ш. 85°51′36″ у. д.HGЯO
Вусце Енісей
 · Месцазнаходжанне 971 км па левым беразе
 · Вышыня 5 м
 · Каардынаты 65°55′45″ пн. ш. 87°41′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Раён Туруханскі раён
Турухан (Краснаярскі край)
выток
выток
вусце
вусце

Турухан — рака Расіі, працякае па тэрыторыі Туруханскага раёна Краснаярскага края, левы прыток Енісея. Упадае ў Енісей на 10 км ніжэй па цячэнні ад яго правага прытоку Ніжняй Тунгускі, утвараючы дэльту. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 270 км ад вусця, летам мялее і робіцца нязручнай для суднаходства. Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне, даўжыня — 639 км, плошча вадазбору — 35 800 км². Жыўленне пераважна снегавое і дажджавое, таксама ад падземных крыніц, расход вады ў вусці складае 371 м³/с. Ледаход пасля Енісея ў траўні-чэрвені, замярзае ў кастрычніку з утварэннем наледзяў да студзеня.