Турызм у Аўстрыі
Турызм з'яўляецца важнай часткай эканомікі Аўстрыі, складаючы каля 9% ВУП Аўстрыі. Па стане на 2007 год агульная колькасць турыстаў з'яўляецца прыкладна аднолькавай у летні і зімовы перыяды з пікам у лютым і ў ліпені/жнівені.
У 2007 годзе Аўстрыя заняла 9 месца ў свеце па грашовых паступленнях ад турызму, атрымаўшы $18,9 млрд. Па колькасці турыстаў краіна заняла 12-е месца з 20,8 млн турыстаў. Сталіца краіны Вена займае першае месца па колькасці турыстаў як летам, так і зімой. Зальцбург наведваюць прыкладна ў пяць разоў менш турыстаў, што робіць яго другім горадам па наведвальнасці ў летні перыяд. У зімовы сезон шэраг гарналыжных курортаў у заходняй частцы краіны абыходзяць Зальцбург па колькасці турыстаў: Зёльдэн, Зальбах-Хінтэрглем, Ішгль, Санкт-Антон-ам-Арльберг і Абертаўэрн.
Турыстычныя візіты ў Аўстрыю ў асноўным уключаюць у сябе паездкі ў Вену з яе Саборам Святога Стэфана, віннымі пабамі і вальсавымі музычнымі мерапрыемствамі, у Зальцбург, радзіму Моцарта, Інсбрук, сталіцу Ціроля ў асяроддзі Альпаў, і даліну Дуная з вінаграднікамі. Трыма самымі наведвальнымі славутасцямі Аўстрыі з'ўляюцца Палац Шонбрун (2,590,000 наведвальнікаў у год), заапарк Шэнбрун (2,453,987 наведвальнікаў у год) і Базіліка Марыяцэля (1,500,000 наведвальнікаў у год).