Турызм у Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сад de Marqueyssac, адзін з Выбітных садоў Францыі

Францыя — сусветны лідар па развіцці турызму. Маючы мноства прывабных прыродных ландшафтаў і шмат помнікаў культуры, Францыя ператварыла турызм у адну з найважнейшых галін сваѐй гаспадаркі, якая дае не менш за 9 % ВУП і забяспечвае больш за 2,9 млн працоўных месцаў.[1] Штогод краіну наведваюць больш за 80 млн замежных турыстаў, якія накіроўваюцца на Французскае Міжземнамор’е, у Французскія Альпы і ў Парыж — найбуйнейшы цэнтр не толькі замежнага, але і ўнутранага турызму. Галоўны міжземнаморскі турысцка-рэкрэацыйны раён Францыі — Французская Рыўера, або Блакітны бераг (Côte d’Azur) — участак узбярэжжа, які працягнуўся на 115 км ад Тулона на Ментоны ля франка-італьянскай мяжы. «Сталіца» Французскай Рыўеры — курортны горад Ніца, у якім турызм дае працу палове насельніцтва. Яшчэ адным буйным турысцкім раёнам з’яўляецца даліна Луары са шматлікімі сярэднявечнымі і пазнейшага часу замкамі.

Самымі папулярнымі сярод турыстаў аб’ектамі ў ХХІ стагоддзі застаюцца Эйфелева вежа, Версальскі палацава-паркавы комплекс, Нацыянальны музей натуральнай гісторыі, акведук Пон-дзю-Гар, Трыумфальная арка і Сент-Шапель, Мон-Сен-Мішэль. Асобна можна выдзеліць музеі, паміж якіх вылучаецца парыжская тройка — Луўр, Арсэ з імпрэсіяністамі, і Цэнтр Пампіду з сучасным мастацтвам. Выклікае цікавасць праект пад назвай «Выбітныя сады Францыі», які ўключае каля 200 помнікаў ландшафтна-паркавага дызайну.

Зноскі