Турынская папірусная карта
Выгляд
Турынская папірусная карта — найстаражытная захаваная геаграфічная (і геалагічная) карта ў свеце.
Адлюстроўвае 15-кіламетровы адрэзак Вадзі-Хамамат з указаннем вёсак, узгоркаў, залатых капалень і каменяломні, а таксама адлегласцей паміж імі. Выканана каля 1160 года да н.э. для ўдзельнікаў арганізаванай Рамсесам IV экспедыцыі ў мясцовыя каменяломні.
Карта, якая экспануецца ў Егіпецкім музеі Турына, была выяўлена напалеонаўскім пасланцам — французскім генеральным консулам у Егіпце, Бернардзіна Дравеці, у Дэйр-эль-Медзіне, вёсцы рамеснікаў пад Фівамі.
У рэканструяваным выглядзе мае памеры 280 на 41 см. Варта адзначыць, што ў навуковым асяроддзі дагэтуль не сціхаюць спрэчкі наконт правільнай кампаноўкі разрозненых фрагментаў карты.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Harrell, J.A. and V.M. Brown, 1992a, «The world’s oldest surviving geological map — the 1150 BC Turin papyrus from Egypt», Journal of Geology 100 (1992), pp.3-18.
- Harrell, J.A. and V.M. Brown, 1992b, «The oldest surviving topographical map from ancient Egypt (Turin Papyri 1879, 1899 and 1969)», Journal of the American Research Center in Egypt 29 (1992), pp.81-105.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турынская папірусная карта