Перайсці да зместу

Туры (Столінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Туры
Капліца
Капліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
135 м
Насельніцтва
больш за 1 000 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225541
Аўтамабільны код
1
Туры на карце Беларусі ±
Туры (Столінскі раён) (Беларусь)
Туры (Столінскі раён)
Туры (Столінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Туры (Столінскі раён)

Туры́[1] (трансліт.: Tury, руск.: Туры) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на левым беразе ракі Гарынь. Уваходзіць у склад Харомскага сельсавета. Размешчаны на захад ад Давыд-Гарадка і шашы Р88, на поўдзень ад Хорска.

У летапісных крыніцах Туры вядомы з XVI стагоддзя. 8 чэрвеня 2010 года споўніўся 491 год ад заснавання вёскі Туры. Засяленне гэтай мясцовасці пачалося з узвышша каля рэчкі Туранка, якая пачыналася з ракі Гарынь і ўпадала ў яе ж з паўночнага боку ад Давыд-Гарадка. Забудоўвалася вёска з абодвух бакоў вуліцы працягласцю каля 0,5 км. Гэтая вуліца ў наш час мае назву «17 верасня». Продкі жыхароў Туроў паходзілі з Літвы і паўночнай Русі. У XVIXVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў складзе Беларускай ССР.

Могілкі і званіца
  • Капліца на могілках

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Турэ́, Ту́рскае, н.