Туід
| Туід | |
|---|---|
| англ. River Tweed, гэльск. Uisge Thuaidh | |
| Від на раку Туід з боку вёскі Сент-Боўсвелс | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 156 км |
| Басейн | 3 900 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Крыніца Туід |
| • Месцазнаходжанне | на ўзгорках каля вёскі Туідсмюір |
| • Каардынаты | 55°24′50,60″ пн. ш. 3°27′38″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Паўночнае мора |
| • Месцазнаходжанне | Берык-эпон-Туід |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 55°45′54,90″ пн. ш. 1°59′24,80″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Паўночнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Шатландыя, Англія |
|
|
|
|
|
|
Туід (англ.: River Tweed, шатл. гэл.: Uisge Thuaidh) — рака, якая праходзіць у памежным паміж Англіяй і Шатландыяй раёне і фарміруе адміністрацыйную граніцу паміж імі на працягу 27 км да вусця. З’яўляецца 11-й па даўжыні ракой Вялікабрытаніі. Выток ракі знаходзіцца на ўзгорках побач з вёскай Туідсмюір і недалёка ад вытокаў рэк Клайд, якая цячэ на паўночны захад, і Анан, якая цячэ на поўдзень. Існуе прымаўка, якая адлюстроўвае факт вытоку гэтых трох значных рэк з адной мясцовасці: «англ.: Annan, Tweed and Clyde rise oot the ae hillside» («Анан, Туід і Клайд пачынаюцца з гэтых узгоркаў»). Рака ўпадае ў Паўночнае мора ў горадзе Берык-эпон-Туід.
На рацэ стаяць гарады Піблс, Галашылс, Мелраўз, Келса, Колдстрым і Берык-эпон-Туід. На ёй таксама знаходзіцца сядзіба Вальтэра Скота Эбатсфард.
Туід з’яўляецца адной з найбагацейшых ласосевых рэк Вялікабрытаніі. Даліна ракі ўяўляе вялікую цікавасць з пункту гледжання гісторыі ледавіковага перыяду Вялікабрытаніі, таму што рэчышча сучаснай ракі праходзіць па дне старажытнага ледавіка апошняга ледавіковага перыяду.
- Туід каля сядзібы Эбатсфард.
- Туід у раёне Колдстрым.
- Берык-эпон-Туід з боку вусця ракі Туід.