Перайсці да зместу

Ту-142

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ту-142
Тып maritime patrol aircraft[d]
Распрацоўшчык Тупалеў[d]
Вытворца Тупалеў[d], Aviakor[d] і Taganrog aviation[d]
Галоўны канструктар Тупалеў[d] і Андрэй Мікалаевіч Тупалеў
Першы палёт 18 чэрвеня 1968
Пачатак эксплуатацыі 15 лістапада 1972
Эксплуатанты Indian Naval Air Arm[d], Авіяцыя Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі[d], Soviet Naval Aviation[d] і Паветраныя сілы Украіны[d]
Адзінак выраблена 101
Базавая мадэль Ту-95
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ту-142 (па кадыфікацыі НАТА: «Bear-F») — савецкі далёкі супрацьлодкавы самалёт (ДСЛС). Пачатак эксплуатацыі — 15 лістапада 1972 года[1].

Першапачаткова прызначаўся для выяўлення і знішчэння ПЛАРБ суперніка ў раёнах патрулявання. Фактычна ў ВМФ прымяняецца для далёкай акіянскай разведкі, візуальнай або радыётэхнічнай, для дзяжурства ў сістэме пошукава-выратавальнай службы і толькі потым для пошуку і сачэння за ПЛАРБ (пасля заканчэння халоднай вайны).

У пачатку 1960-х гадоў у складзе ВМС ЗША з’явіліся атамныя падводныя лодкі — носьбіты балістычных ракет вялікай далёкасці. Па гэтай прычыне ад ВПК СССР запатрабаваліся адэкватныя меры. Праектаванне базавага самалёта супрацьлодкавай абароны (CЛА) у якасці сродку нейтралізацыі аднаго са складнікаў ядзерных сіл ЗША пачалося ў 1963 годзе. Ту-142 з’явіўся далейшым развіццём і глыбокай мадэрнізацыяй серыйнага самалёта разведкі і цэлеўказання — Ту-95РЦ, у адрозненне ад якога мае новае крыло і апярэнне з выкарыстаннем суперкрытычных аэрадынамічных профіляў, інтэграваныя ў крылы паліўныя бакі і мадэрнізаваную кабіну з нязначна палепшанымі ўмовамі працы. У працэсе серыйнай вытворчасці неаднаразова мадыфікаваўся. Агулам пабудавана каля 100 экзэмпляраў самалётаў Ту-142 розных мадыфікацый.

  • Совенко Андрей. Первый рубеж стратегической обороны (Дальний противолодочный самолёт Ту-142) // Авиация и Время. — Киів: АероХобi, 2006. — № 6(89). — С. 4—21, 32-34.
  1. Совенко А., 2006, стр. 14.