Тыбурон
Тыбурон | |
---|---|
ісп. Tiburón | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 201 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
28°59′20″ пн. ш. 112°22′23″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Каліфарнійскі заліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тыбурон (ісп.: Tiburón) — востраў у Каліфанійскім заліве. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Санора. Плошча - 1201 км². Незаселены.
Геаграфія і прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Тыбурон месціцца на ўсходзе Каліфарнійскага заліва ў 1668 км на паўночны захад ад Мехіка, аддзелены вузкім пралівам (2,6 км) ад мацерыковай часткі Мексікі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 52,7 км. Найбольшая шырыня — 33,4 км. Для вострава характэрныя пустынныя пагорыстыя пейзажы. У цэнтры ўзвышаецца горны хрыбет да 1450 м.
Паверхня вострава Тыбурон пакрыта рэдкімі зараснікамі хмызнякоў, травы і кактусаў. Наземная фаўна прадстаўлена аленямі, баранамі, лісамі і каётамі. На Тыбуроне гняздуюцца птушкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У мінулым востраў Тыбурон быў населены індзейцамі, якія займаліся рыбалоўствам і паляваннем. У 1749 г. яны былі гвалтоўна пераселены іспанцамі на мацярык. Востраў часцяком наведвалі рыбакі і кантрабандысты, але сталых паселішчаў не стваралі. У другой палове XX ст. мексіканскія прадпрымальнікі арганізавалі на Тыбуроне буйную авечкагадоўчую гаспадарку. Аднак у 1963 г. востраў быў абвешчаны запаведным. У наш час мае статус біясфернага запаведніка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Isla del Tiburón Архівавана 4 верасня 2015.
- Instituto Nacional de Ecología Архівавана 5 лютага 2016.