Тыграйскі канфлікт
У гэтым артыкуле апісваюцца бягучыя падзеі. |
Тыграйскі канфлікт | |||
---|---|---|---|
![]() Тыграй на карце Эфіопіі. | |||
Дата |
4—28 лістапада 2020 (першая фаза[1]) з 29 лістапада 2020 (другая фаза) |
||
Месца | Тыграй | ||
Статус |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Тыграйскі канфлікт — узброенае супрацьстаянне паміж федэральным урадам Эфіопіі і ўладамі аўтаномнага рэгіёну Тыграй, якое ўспыхнула 4 лістапада 2020 года. Прычынамі канфлікту сталі даўнія супярэчнасці паміж урадам Абія Ахмеда Алі і ўладамі аўтаномнага рэгіёну ў асобе кіруючай там партыі Народны фронт вызвалення Тыграя. Алі з самага пачатку свайго прэм’ерскага тэрміну прыкладаў намаганні для зніжэння ўплыву НФВТ. У адказ партыя ігнаравала асобныя федэральныя акты і ўказанні на тэрыторыі рэгіёну.
У выніку лістападаўскай аперацыі ўрадавая армія Эфіопія змагла выцесніць праціўніка з галоўных гарадоў і аднавіць кантроль над большай часткай Тыграя. Нягледзячы на шэраг буйных паражэнняў НФВТ працягнуў супраціў і нават змог утрымаць некаторыя горныя раёны рэгіёну. Адначасова падчас канфлікту бакі абвінавачвалі тыя ці іншыя замежныя сілы ў прамым удзеле ў вайне, што напаліла палітычную абстаноўку ў гэтай частцы Афрыкі.
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Рэгіён Тыграй, населены прадстаўнікамі народнасці тыграі, валодае правамі шырокай аўтаноміі. Фактычна, ён толькі фармальна ўваходзіць у склад Эфіопіі. Рэгіён размешчаны на паўночным захадзе краіны[18] памiж Эфiопiяй i Эрытрэяй. Пры тым прадстаўнiкi народнасць тыграi складаюць большасць насельнiцтва суседняй Эрытрэi.
На працягу доўгага часу выхадцы з гэтай вобласці мелі важную ролю ў кіраванні Эфіопіяй, а НФВТ уваходзiў у кiруючую каалiцыю «Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт эфіопскіх народаў». Аднак у 2019 годзе, з прыходам да ўлады новага прэм’ера Абiя Ахмеда, «Народны фронт» перайшоў у апазіцыю, імкнучыся дыстанцыявацца ад федэральных уладаў і паказаць сваё асаблівае месца[19]. Асноўнай мэтай новых кіруючай вярхужкі стаў сыход ад этнічнага праўлення ў Эфіопіі, дзе рэгіёны створаны на этнічнай аснове і валодаюць шырокай аўтаноміяй[20]. Тут жа тыграйцаў пачалі выцясняць з сферы бізнесу і з ключавых інжынерных пасад[21].
9 верасня 2020 года мясцовыя ўлады правялі ўсеагульныя рэгіянальныя выбары ў Савет прадстаўнікоў Тыграя, нягледзячы на забарону федэральнага ўрада, які адмяніў правядзенне выбараў у рэгіёнах з-за пандэміі COVID-19. Парламент Эфіопіі прызнаў выбары неканстытуцыйнымі[22]. Гэтае рашэнне справакавала ўскладненне адносін паміж цэнтральным урадам і ўладамі аўтаноміі. На выбарах у Тыграі перамог НФВТ. 8 кастрычніка парламент Эфіопіі разарваў адносіны з Саветам прадстаўнікоў Тыграя і рэгіянальнымі выканаўчымі ўладамі[23].
Бакі[правіць | правіць зыходнік]
Урадавыя сілы маюць некаторую перавагу ў падрыхтоўцы і ўзбраенні. У баях былі заўважаны савецкая 152-мм самаходная гаўбіца 2С19 «Мста-С»[19], РСЗА БM-21 «Град»[24], 12-ствольная кітайская РСЗА PHL03[19], штрумавік Су-25[19], знішчальнік МіГ-23[25] і баявыя дроны[26]. Аднак нягледзячы на тэхнічны аспект, маральны дух лаялістаў не заўсёды застаецца высокім. Так, у пачатку баявых дзеянняў каля трыццаці вайскоўцаў адмовіліся падпарадкавацца і беглі ў суседні Судан[27]. Разам з тым, гаварылася і пра перабежчыкаў са складу Паўночнага камандавання ўзброеных сіл, якія далучыліся да праціўніка[4]. У сваю чаргу атрады НФВТ, прадстаўленыя ў асноўным апалчэннем, маюць у распараджэнні ЗРК С-125, якія зніжаюць актыўнасць варожай авіяцыі і невілююць дыспаланс сіл[19]. Яны таксама валодаюць некаторай колькасцю бронетэхнікі і артылерыйскіх сістэм[18].
Акрамя вышэйпералічаных, у канфлікце прымаюць актыўны ўдзел апалчэнцы Фано. Яе байцы пераважна прадстаўнікі народа амхара. Групоўка сфармавалася ў 2010-х гадах, а павелічэнне яе ўплыву і ролі арганізацыі адбылося ў 2019 годзе ў сувязі з прыходам да ўлады прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі[28]. Апалчэнцы прытрымліваюцца ультранацыяналістычнай ідэалогіі, якая мае на ўвазе дэмантаж федэральнай сістэмы і аднаўленне цэнтралізаванай «імперскай» дзяржавы, дзе ў мінулым дамінавалі эліты амхара[29]. Апалчэнцы маюць падтрымку з боку рэгіянальнага ўрада штата Амхара, які за кошт Тыграя планаваў стварыць дзве новыя адміністрацыйныя зоны. Амхарскія лабісты дамагаліся прадастаўлення супляменнікам найбольш ўрадлівых зямель[21].
Храналогія[правіць | правіць зыходнік]
Першая фаза[правіць | правіць зыходнік]
4 лістапада эфіопскія ўлады заявілі, што Народны фронт вызвалення Тыграя здзейсніў серыю нападаў на частцы ўрадавага войска ў Мэкэле і на мяжы з рэгіёнам Амхара. У выніку загінулі некалькі салдат, пашкоджанні атрымала бранятэхніка[30]. У той жа дзень федэральны парламент прапанаваў прызнаць Народны фронт вызвалення Тыграя тэрарыстычнай арганізацыяй[31]. Пасля ў рэгіёне ўведзена надзвычайнае становішча, да яго межаў пачалі сцягвацца падраздзяленні Узброеных сіл Эфіопіі. Згодна з заявай урада, асноўнымі задачамі цяперашніх дзеянняў федэральных уладаў у Тыграі з’яўляюцца падтрыманне законнасці і прыцягненне да адказнасці асоб, якія дэстабілізуюць сітуацыю ў краіне[32]. Адначасова з гэтым, лідар Тыграя і старшыня НФВТ Дэбрэцыан Гебрэмікаэль прывёў апалчэнне, ваенізаваныя фарміравання аўтаноміі і Народны фронт вызвалення ў поўную боегатоўнасць[33]. Тым часам улады Эфіопіі адключылі ў Тыграі электрычнасць, тэлефонную сувязь і інтэрнэт. У Мэкэле была чутна страляніна. Федэральныя СМІ Эфіопіі паведамілі аб першых ахвярах сутыкненняў на мяжы[31]. Таксама было заяўлена, што Дэбрэцыян Гебрэмікаэль адхілены ад улады, а замест яго адміністрацыі ствараўся Пераходны ўрад на чале з Мулу Нега.
Урад краіны разгарнуў шырокамаштабную ваенную аперацыю супраць НФВТ. Пасля серыі лакальных сутыкненняў і паветраных налётаў федэральная армія пачала штурм Хамеры, аднаго з ключавых гарадоў рэгіёну. Тут размяшчалася база тыграйскага спецназа, які мог аказаць сур’ёзны супраціў ворагу, але з-за праблем на іншых участках фронту кіраўніцтва НФВТ адклікала спецназ з горада. У выніку Хамера засталася пад абаронай толькі апалчэнцаў, што не змаглі сур’ёзна супрацьстаяць урадавым войскам. Пазней спецназ усё ж вярнуўся ў Хамеру, але яму не ўдалося пераламаць сітуацыю. Ужо 11 лістапада горад паў[34].
Паралельна НФВТ заявіў, што Эрытрэя пачала ваеннае ўварванне ў Тыграй з мэтай атакі на паўстанцаў і падтрымкі федэральных войск Эфіопіі[35]. У сваю чаргу Абій Ахмед заявіў, што Эрытрэя, а таксама Джыбуці, Самалі, Судан і Кенія цалкам падтрымліваюць пазіцыю яго ўрада ў дачыненні да крызісу ў Тыграі, але выключна на дыпламатычным узроўні. Тым не менш, раніцай 14 лістапада сілы НФВТ нанеслі ракетны ўдар па Эрытрэі, як мінімум 2 ракеты трапілі ў аэрапорт горада Асмэра[36].
17 лістапада прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі заявіў, што эфіопская армія пачынае ў рэгіёне «вырашальнае наступленне»[37]. Пасля гэтага ўрадавыя войскі занялі гарады Шыр, Аксум, Адыграт і Ідага-Хамус, раёны Чэрчар і Гагуфта-Механі, тым самым разгарнуўшы рух на сталічны Мэкэле[38]. 26 лістапада эфіопскія ўрадавыя войскі пачалі штурм наваколля горада[39]. Лідар паўстанцаў Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што яго сілы «гатовы стаяць да смерці» для абароны Мэкэле[40]. У той жа час горад падвергнуўся інтэнсіўнай бамбардзіроўцы з боку федэральных войск[41]. 28 лістапада ён цалкам перайшоў пад кантроль урада. Прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі абвясціў пра завяршэнне ваеннай аперацыі ў Тыграі і перамозе ўрадавых сіл[42]. Аднак Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што іх узброены барацьба супраць федэральных сіл будзе працягнута[43].
Другая фаза[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на канец лістапада і пачатак снежня байцы «фронту» ўсё яшчэ кантралявалі горныя раёны Тыграя. У рэгіёне была разгорнута партызанская вайна. Паўстанцы збівалі самалёты праціўніка[44][25] і здзяйснялі напады на ваенныя калоны[45]. Крыху пазней тыграйскія сілы перайшлі ў контрнаступленне. Так, 22 снежня прэс-сакратар НФВТ Гетачэў Рэда заявіў у сваім Твітэры, што сілы ўрада Эфіопіі былі адкінуты ў Медэбай-Зана, страціўшы пры гэтым сотні салдат у Надэры Адэце і Асгедэ-Цымбла[46]. 31 снежня ўрадавая армія і эрытрэйскі падраздзяленні былі выбіты сіламі НФВТ з гарадоў Агула і Май Мэкдэн[47].
Таксама ў снежні адбылося абвастрэнне на мяжы з Суданам, дзе пачаліся ўзброеныя сутыкненні за спрэчныя раёны Курайша і Аль-Фашака паміж суданскім і эфіопскім бокам. Апошні абвінаваціў Хартум у супрацоўніцтве з тыграйскімі баевікамі[48][49][7].
У пачатку студзеня 2021 года эфіопскія сілавікі правялі шэраг спецаперацый па злове і арышце высокапастаўленых членаў НФВТ. 8 студзеня 2021 была праведзена спецаперацыя ўрадавых сіл у раёне Кола Тэмбеін, у выніку якой быў арыштаваны Себхат Нега, адзін з заснавальнікаў партыі[50]. У ходзе мерапрыества былі таксама арыштаваныя два палкоўнікі тыграйскіх войскаў і жонка Себхата, а некалькі яго целаахоўнікаў і жанчына-актывістка НФВТ былі забітыя ў перастрэлцы з урадавай арміяй[51]. 10 студзеня арыштаваны 7 вышэйшых членаў НФВТ, сярод якіх Абай Велду, былы старшыня партыі (2012—2017) і былы прэзідэнт рэгіёну Тыграй (2010—2018), і Абрахам Тэкэзэ, былы віцэ-прэзідэнт рэгіёну Тыграй і былы міністр фінансаў Эфіопіі. У ходзе спецаперацыі былі таксама забітыя 15 паўстанцаў, сярод якіх генерал-маёр Ібрагім Абдулджэліл, што раней кіраваў аддзяленнем матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння эфіопскай арміі і перайшоў на бок НФВТ падчас канфлікту[52]. 13 студзеня падчас чарговай спецаперацыі ўрадавых сіл загінулі Сеюм Месфін, а таксама былыя міністры федэральных спраў Абай Цэхае і Асмелаша Волдэсласі[53][54].
8 лютага паўстанцы пачалі новае кантрнаступленне. Яно пачалося 14 лютага, калі адбыліся жорсткія баі паміж эфіопскай арміяй і сіламі НФВТ побач Самрэ. Паўстанцы сцвярджалі, што 32-я дывізія федэральных войск была «знішчана»[55]. На наступны дзень, 15 лютага, тыграйскія апалчэнцы адваёўваюць Самрэ, Гіет і Майкінеталь. У гэты ж час урадавая армія прыступае да пабудовы абарончых збудаванняў вакол Мэкэле[56]. 16 лютага адбыліся ўзброеныя сутыкнення ў гарадах Шыр і Ваджырат, а Самрэ і Гіет падвяргліся паветраным бамбаванням ВПС Эфіопіі. У НФВТ заявілі, што збілі два самалёта праціўніка[57]. 18 лютага сілы НФВТ засяродзіліся на наступленні ў раёне населеных пунктаў Тэмбейн, Ады-Хіла і Джувамарэ[58].
19 лютага НФВТ нечакана выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў[59]. 20 лютага Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Партыя незалежнасці Тыграя і Сальсай Веане Тыграй апублікавалі шэсць патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, звязаных з мірным працэсам па ваеннаму канфлікту[60]. 21 лютага праваабарончая арганізацыя «Себ Хідры» падтрымла патрабаванні мірнага працэсу ад трох тыграйскіх партый, а таксама дадаткова запатрабавала размяшчэння міратворчых сіл ААН па назіранні за выкананнем правоў чалавека, падтрыманню міру і правядзення пад кіраўніцтвам ЮНЕСКА расследавання знішчэння культурнай спадчыны[61].
Урад не зрабіў якіх-небудзь сустрэчных крокаў па мірным урэгуляванні, і тады паўстанцы працягнулі супраціў. 27 лютага па ўсяму Тыграю, асабліва ў цэнтральных раёнах, нечакана актывізаваліся баі[62]. 9 сакавіка пад націскам баевікоў войскі ўрада адступілі з Абій-Ады. У той жа час крыніцы ў НФВТ паведамлялі, што эрытрэйскія сілы таксама пакінулі шэраг сваіх пазіцый, заняўшы новыя рубяжы ў гарах ля Адыграта, папярэдне канфіскаваўшы жывёлу і прадукты харчавання ў мясцовых жыхароў[63].
Ваенныя злачынствы[правіць | правіць зыходнік]
Масавыя забойствы[правіць | правіць зыходнік]
Больш чым 2000 мірных жыхароў загінулі ў выніку здзяйснення ваенных злачынстваў і масавых забойстваў[64][65][66].
Дата | Месца | Колькаць | Злачынцы |
---|---|---|---|
Пачатак лістапада 2020 | Разня ў Хамера | невядома | Урадавая армія і Фано |
9–10 лістапада | Разня ў Май Кадра | 600—1100 | Самры і НФВТ |
18 лістапада 2020 | Разня ў Залабеса | 59 | Эрытрэйская армія |
19 лістапада 2020 | Разня ў лагеры «Хітсат» | 300 | НФВТ альбо эрытрэйская армія |
21 лістапада 2020 | Разня ў Ідагі Хамус | 24 | Эрытрэйская армія |
21 лістапада 2020 | Масавыя забойствы ў Адыграце | 12 | Эрытрэйская армія |
25 лістапада 2020 | Масавыя забойствы ў Адыграце | 8–15 | Эрытрэйская армія |
25 лістапада 2020 | Разня ў Хоўзене | 8 | Эрытрэйская армія |
30 лістапада 2020 | Разня ў Ідагі Хамус | 80–150 | Эрытрэйская армія |
Канец лістапада альбо пачатак снежня 2020 | Разня ў Ірабе | 52 | невядома |
1–14 снежня 2020 | Разня ў Ідагі Хамус | 13 | Эрытрэйская армія |
Снежань 2020 | Разня ў Хоўзене | 70 | Урадавая армія і Фано |
4–5 снежня 2020 | Масавыя забойствы ў Хагерэ Селам | 60 | Урадавая і эрытрэйская армія |
14 снежня 2020 | Разня ў Ады Койла | 30 | Эрытрэйская армія |
15 снежня 2020 | Масавае забойства ў царкве Марыям Цыён | 750 | Урадавая армія |
18 снежня 2021 | Разня ў Хамера | 92 | Фано |
5–6 студзеня 2021 | Разня ў Дэбрэй Абай | 100 | Урадавая і эрытрэйская армія |
10 студзеня 2021 | Разня пад Бор Сельва | 150 | Урадавая і эрытрэйская армія |
1 сакавіка 2021 | Разня пад Хамерай | 250 | Фано |
11 сакавіка 2021 | Разня ў Энкікумеле | 100 | Урадавая і эрытрэйская армія |
Сексуальны гвалт[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню пра згвалтаванні загаварылі 4 студзеня 2021, калі Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын падвергнулася сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі[67]. У злачынствах абвінавачваліся войскі федэральных уладаў. 30 студзеня ў сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль пацвердзіў паведамленні аб сексуальным гвалце з боку ўрадавай арміі[68]. 31 студзеня Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[69]. Для раследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[70]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[70]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «дадзеныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[71].
Па стане на пачатак сакавіка толькі ў Адыграцкай бальніцы было зарэгістравана 170 жанчын, якія сталі ахвярамі згвалтаванняў, прычым назіралася тэндэнцыя да павелічэння колькасці інцыдэнтаў[72].
Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў[правіць | правіць зыходнік]
19 лістапада, па дадзеных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскі ўзброеныя сілы, што нібыта ўдзельнічаюць у канфлікце, прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовым пакаранням смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-саайчыннікаў назад у Эрытрэю[73].
10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаныя вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю[74].
1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскіх войск». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба[75].
Гуманітарная сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]
Нестабільная палітычная сітуацыя ў суседніх дзяржавах і шматгадовыя канфлікты прывялі да таго, што Эфіопія стала адным з найбуйнейшых цэнтраў прытулку для бежанцаў у свеце. На пачатак 2020 года ў краіне пражывала 735 204 бежанцаў, у асноўным з Паўднёвага Судана. Тыграй быў адным з рэгіёнаў, дзе ісавала значная колькасць бежанцаў[76]. Успышка канфлікту павярнулася дыяметральна супрацьлеглым роляй: менавіта грамадзяне Эфіопіі сталі бежанцамі. Па дадзеных УВКБ на 13 лістапада, больш за 14,5 тыс. дзяцей, жанчын і мужчын беглі ад вайны ў Паўднёвы і Паўночны Суданы. Акрамя таго, многія эфіопы пакінулі свае дамы і праніклі ў глыб краіны, дзе не вядуцца баі. У той жа час значна пагоршылася становішча 96 тысяч бежанцаў з Эрытрэі, якія пражываюць у Тыграі[77]. Ужо на 18-га, паводле заявы кіраўніка Нацыянальнай камісіі па справах бежанцаў Судана Абдула Сулеймана, у краіне налічвалася 36 тысяч бежанцаў з суседняй дзяржавы. Як адзначылі ў Чырвоным Крыжы, у Эфіопіі і за яе межамі разгортваецца «катастрафічны гуманітарны крызіс»[78]. Шмат эфіопаў перабіраліся праз памежную раку ў суданскі цэнтр для бежанцаў «Хамдаят». Непасрэдны ўдзельнік падзей Менгастаб Абракай, уцякач з зоны баявых дзеянняў, якога цытавала NTD, распавёў наступнае[79]:
![]() |
У нас там цяжарныя жанчыны засталіся на вуліцах. Вайскоўцы пераследвалі нас да мяжы. Там адбываюцца рабаванні, пагромы і забойствы, такія ж, як былі ў Руандзе. Людзі на вуліцах не елі па тры-чатыры дні. Я не ведаю, дзе мае дзеці. | ![]() |
23 снежня дзяржсакратар Майк Пампеа абвясціў, што Злучаныя Штаты прадаставяць 18 мільёнаў долараў на дапамогу ўцекачам і вымушаным перасяленцам тыграйскага канфлікту[80]. Прэс-сакратар ААН Стэфан Дюжарык заявіў, што Сусветная харчовая праграма накіравала тэрміновыя медыцынскія матэрыялы, якія дазваляюць лячыць 10 000 чалавек на працягу трох месяцаў, у той час як ежа, адпраўленая ім для 35 000 бежанцаў, дабралася да лагераў Ады Харуш і Май Айні. Ён абвясціў аб пастаўках хімічных рэчываў для ачысткі вады і ў рэгіён. Акрамя таго, ААН і ўрад Эфіопіі дамовіліся стварыць механізмы абмену гуманітарнай інфармацыяй па Тыграі[81].
Пазней у рэгіёне паўстала вострая праблема з забеспячэннем харчавання. Па стане на студзень 2021 года, сеткай сістэм ранняга папярэджання аб голадзе (FEWS NET) ў адпаведнасці з комплекснай класіфікацыяй фазы харчовай бяспекі(IPC) становішча ацэнена як крызісны (фаза 3)/надзвычайны (фаза 4) ўзровень вострай харчовай бяспекі ў значнай частцы рэгіёну[82]. У канцы месяца, The Economist сцвярджаў, што «верагодна» федэральны ўрад Эфіопіі «наўмысна стрымлівае харчаванне ў спробе змарыць голадам» баевікоў НФВТ[83]. Аднак асобныя прадстаўнікі ўладаў адмаўляюць не толькі штучнае паходжанне крызісу, але і адмаўляюць голад наогул. 10 лютага Абера Тола, кіраўнік эфіопскага таварыства Чырвонага Крыжа (ERCS) заявіў, што асобныя бежанцы з зоны канфлікту «знясіленыя», а «іх скура трымалася на касцях»[84]. Паводле яго дадзеных, у 80% рэгіёну недаступна гуманітарная дапамога. У пачатку лютага Муферыат Каміль, міністр міру Эфіопіі, дамовіўся з прадстаўнікамі Сусветнай харчовай праграмы дазволіць пашырэнне размеркавання прадуктаў харчавання ў рэгіёне Тыграй[84].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый перасцерагла ад узнікнення буйнога гуманітарнага крызісу ў выпадку ўзнікнення поўнамаштабнага канфлікту[85]. Афрыканскі Саюз заклікаў да неадкладнага спынення баявых дзеянняў, паважанне правоў чалавека і забяспечвання абарону грамадзянскага насельніцтва[86].
Прэзідэнт Джыбуці Ісмаіл Амар Геле выказаў рашучую падтрымку Абію, заявіўшы, што ён вырашыў «аднавіць закон і парадак на федэральным узроўні і пакараць тых, хто спрабуе раскалоць краіну»[87]. Прэзідэнт Самалі Махамед Абдулахі Махамед таксама палітычна падтрымаў аперацыю супраць Народнага фронту вызвалення Тыграя[88]. Прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі таксама выказаўся за гэтае рашэнне.
Міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выказаў занепакоенасць сітуацыяй і заклікаў усе бакі праявіць стрыманасць. Шампань таксама заклікаў да мірнага ўрэгулявання і абароны грамадзянскага насельніцтва[89]. Яго калега з Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заявіў, што ён размаўляў з Абіем і заклікаў да дээскалацыі канфлікту ў Тыграі, а таксама заявіў, што грамадзянскае насельніцтва і гуманітарны доступ павінны быць абаронены[90]. У сваю чаргу Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа выказаў «смутак у сувязі з трагічнай гібеллю людзей» і заклікаў да дээскалацыі канфлікту і неадкладных дзеянняў па аднаўленні міру[91].
Міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу сказаў, што Турцыя разумее рашэнне федэральнага ўрада Эфіопіі прыняць меры для падтрымання законнасці і парадку ў рэгіёне. Ён выказаў упэўненасць, што аперацыя хутка скончыцца і не паставіць пад пагрозу бяспеку мірных жыхароў[92][93][94][95].
Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна выказаў сваю заклапочанасць з нагоды пачатку вайны ў Тыграі[96].
Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 9 лістапада 2020 года паўстанцы НФВТ абвінавацілі Эрытрэю ў ваенным умяшанні ў Тыграйскі канфлікт. Аднак эрытрэйская бок адмаўляў свой удзел у баявых дзеяннях. Эфіопскі ўрад таксама першапачаткова абвяргаў такога кшталту інфармацыю, але 23 сакавіка 2021 прэм’ер-міністр Абій Ахмед Алі афіцыйна пацвердзіў, што эрытрэйскія войскі знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.
- ↑ гл. Эфіопа-суданскі памежны канфлікт (2020—2021)
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Ethiopian prime minister announces military operation in Tigray
- ↑ Tigray: UAE drones support Ethiopia. African Military Blog News (16 лістапада 2020).
- ↑ Президент Джибути выразил поддержку федеральному правительству Эфиопии
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Briefing of ethiopian prime minister
- ↑ Somalia supports Ethiopia's military actions in Tigray days after FM sacked (англ.) .
- ↑ End of fighting in rebel Tigray region
- ↑ 7,0 7,1 Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians
- ↑ U.S. Urges Withdrawal of Eritrean Troops From Ethiopia
- ↑ Ethiopian troops 'liberate' key town in Tigray, claim officials. The Guardian (17 лістапада 2020). Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Arguments, African Ethiopia: 'They Have Destroyed Tigray, Literally' – Mulugeta Gebrehiwot Speaks From the Mountains of Tigray (англ.) (29 студзеня 2021).
- ↑ Air strikes in Ethiopia's Tigray region will continue, PM says. CNN (7 лістапада 2020). Праверана 7 лістапада 2020.
- ↑ Около 100 эфиопских солдат ранены в Тыграі,Эфиопский премьер-министр уволил высокопоставленных чиновников на фоне обострения в Тыграі,11 выживших эфиопских полицейских рассказали о нападении НФОТ, В эфиопском Тыграі погибли сотни человек, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war, Ethiopia: TPLF claims killing hundreds of government troops
- ↑ Guardian staff 'Slaughtered like chickens': Eritrea heavily involved in Tigray conflict, say eyewitnesses (21 снежня 2020).
- ↑ Источники сообщили о сотнях погибших в конфликте в Тыграі, Эфиопия сообщила данные о потерях тыграйских сил, В эфиопском Тыграі погибли сотни человек, Ethiopian news agency says 10 000 people 'destroyed' in war
- ↑ Ethiopia: Investigation reveals evidence that scores of civilians were killed in massacre in Tigray state , Amnesty International (12 November 2020).,Ethiopia commission says Tigray youth group killed 600 civilians in Nov 9 attack , Reuters (November 24, 2020)., Tigray rebels say nine civilians killed in Ethiopian attack , Reuters (November 21, 2020)., Ethiopia crisis: Tigray leader vows to keep fighting as government advances , BBC .,Резня в Тыграе, Обнаружено доказательство того, что многие мирные жители погибли во время резни в Тыграе [1]
- ↑ Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray (англ.) .
- ↑ Новая война в Эфиопии: сепаратисты Тыграя атаковали два аэропорта, нанесен удар по Эритрее, НЕ МЕНЕЕ 20 ТЫСЯЧ ЭФИОПЦЕВ БЕЖАЛИ В СУДАН, СПАСАЯСЬ ОТ КОНФЛИКТА В ТЫГРАЕ, В Судан прибыли более 36 тысяч беженцев из Эфиопии, ЭФИОПСКИЕ ВОЙСКА СОБИРАЮТСЯ ШТУРМОВАТЬ МЯТЕЖНЫЙ МЭКЭЛЕ // Независимая газета, 26 ноября 2020, [2], [3], [4]
- ↑ 18,0 18,1 В Эфиопии началась гражданская война // Дмитрий Валюженич, Anna News, 6 ноября 2020
- ↑ 19,0 19,1 19,2 19,3 19,4 К событиям в Эфиопии // Фонд стратегической культуры, 10 ноября 2020
- ↑ «Последний шанс»: Эфиопия движется к гражданской войне // Газета.ру, Алексей Поплавский, 23 ноября 2020
- ↑ 21,0 21,1 КОНФЛИКТ В ЭФИОПИИ СТАНОВИТСЯ ИНТЕРНАЦИОНАЛЬНЫМ
- ↑ Парламент Эфиопии признал выборы в Тыграі неконституционными
- ↑ Парламент Эфиопии принял резолюцию о разрыве отношений с регионом Тыграй
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 33 - 22 December Europe External Programme with Africa
- ↑ 25,0 25,1 Aid group staffer killed in Tigray
- ↑ የፌደራል መንግሥት በትግራይ ክልል ጊዜያዊ አስተዳደር እንዲያቋቁም የፌዴሬሽን ምክር ቤት በሙሉ ድምፅ ወሰነ
- ↑ 2500 гражданских и 30 солдат Эфиопии бежали в Судан из-за войны в Тыграі
- ↑ Fano Will Not Lay Down Arms If Demands Are Not Met: Chairman (2020-03-28).
- ↑ የፋኖ አማራ በጎንደር የመጨረሻ ማስጠንቀቂያ ("Última advertència dels fano Amhara de Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 24 d'agost de 2020 on un grup d'uns 40 fano es presenta i exigeix l'alliberament de companys fano empresonats a la regió.; ፋኖ አማራ ጎንደር ("Fano Amhara Gondar"). Vídeo penjat a facebook el 25 de novembre de 2020. Probablement fou fet durant la campanya del Wolkayt contra el Tigré. S'observa uns 100 fano cridant l'eslògan: "Fano, cap endavant, woyane cap enrere; victoria al poble Amhara, victòria als Fano, victòria al poble d'Etiòpia; Fano guanyarà, fano cap endavant!".; ፋኖዎቻችን ከአንገረብ ማረሚያ ቤት ሲወጡ የህዝብ አቀባበል ፋኖ አማራ ("Els nostres Fano mentre surten del correccionari d'Anghereb i són rebuts pels fano Amhara"). Vídeo penjat el 7 de febrer de 2021 a facebook on es mostra el moment en què diversos fano surten alliberats de la presó central de la ciutat de Gondar.; #አስቻለው #ደሴ ከዓመት በፊት የተናገረው ("Astxalew Desie durant una xerrada de fa un any"). Vídeo del 8 d'octubre del 2019 mostrant un tros d'una xerrada del líder fano Astxalew Desie caigut a mitjans del mateix any.
- ↑ В эфиопском штате Тыграй введено военное положение
- ↑ 31,0 31,1 Кризис в Тыграі
- ↑ Премьер Эфиопии отказался от внешней помощи в операции в Тыграі // Взгляд, 15 ноября 2020
- ↑ Власти Эфиопии начали внутренний вооружённый конфликт
- ↑ Ethiopia: Unlawful Shelling of Tigray Urban Areas (англ.) (11 лютага 2021).
- ↑ Африканский Союз потребовал прекращения боевых действий в Эфиопии из-за заявления лидера Тыграя об эритрейском вторжении
- ↑ Ракеты, выпущенные из Эфиопии попали в столицу Эритреи
- ↑ Премьер-министр Эфиопии предупреждает силы Тиграя, что крайний срок истек
- ↑ Правительственные войска Эфиопии одержали ряд побед на западе и востоке Тыграя
- ↑ Ethiopian army launches final phase of Tigray operation
- ↑ Tigray leaders promise fight to death
- ↑ Ethiopia bombardment Tigray
- ↑ Ethiopian prime minister announces military operation in Tigray
- ↑ Tigray leader says about fighting with ethiopian government
- ↑ Tigray forces shot down ethiopian military plane
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 60 - 19 January 2021 (Europe External Programme with Africa)
- ↑ War in Tigray ongoing – TPLF belies Ethiopia govt (англ.) , Africa News (2020-12-23).
- ↑ EEPA Report on the Horn of Africa Situation December 31 - IDN-InDepthNews Analysis That Matters.
- ↑ Sudan officers ambushed by Ethiopian forces
- ↑ Суданские военный отбили атаку эфиопских ополченцев на своей государственной границе // Аргументы недели, 19 декабря 2020
- ↑ Ethiopia: Founding TPLF member arrested
- ↑ Head Of The TPLF Clique Ringleaders Sebhat Nega Arrested
- ↑ Ethiopian military says it killed 15 members of rebellious Tigray forces, captured 8 others (10 студзеня 2021).
- ↑ Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin , msn.com, Al Jazeera (January 13, 2021).
- ↑ Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout..
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 84 – 15 February 2021 (14 лютага 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 85 – 16 February 2021 (16 лютага 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 86 – 17 February 2021 (17 лютага 2021).
- ↑ Ethiopia: TPLF claims killing hundreds of government troops
- ↑ Tigray government lays out its terms for peace (19 лютага 2021).
- ↑ Three Tigray political parties issue demands (20 лютага 2021).
- ↑ Seb-Hidri Tigray press release on the war on Tigray (21 лютага 2020).
- ↑ Ethiopia – Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 28 Feb 2021 (28 лютага 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 100 – 10 March 2021 (10 сакавіка 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 31 – 20 December (20 снежня 2020).
- ↑ Eritrea's brutal shadow war in Ethiopia laid bare (2021-01-08). Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Nyssen, Jan (2021). "The situation in Tigray at the beginning of 2021". Researchgate. Archived from the original on 2021-01-14. Retrieved 2021-01-14
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 45 – 4 January 2021 (4 студзеня 2021).
- ↑ 'Choose - I kill you or rape you': abuse accusations surge in Ethiopia's war (2021-01-23).
- ↑ Ethiopia - Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 25 Jan 2021 (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ 70,0 70,1 Task force starts investigating alleged sexual violence in Tigray (2021-02-03).
- ↑ Ethiopia confirms reports of rape in Tigray war (2020-02-12).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 100 – 10 March 2021 (10 сакавіка 2021).
- ↑ Refugees Come Under Fire as Old Foes Fight in Concert in Ethiopia (2020-12-28). Праверана 12 студзеня 2021.
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 51 – 10 January 2021 (10 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia: UN says 20,000 refugees missing in Tigray (2020-02-02).
- ↑ Ethiopia Country Refugee Response Plan 2020-2021
- ↑ Humanitarian crisis deepens amid ongoing clashes in Ethiopia’s Tigray region
- ↑ В Судан прибыли более 36 тысяч беженцев из Эфиопии // Russia Today, 18 ноября 2020
- ↑ НЕ МЕНЕЕ 20 ТЫСЯЧ ЭФИОПЦЕВ БЕЖАЛИ В СУДАН, СПАСАЯСЬ ОТ КОНФЛИКТА В ТЫГРАЕ // NTD, 16 ноября 2020
- ↑ The United States’ Humanitarian Assistance Response to Conflict in Ethiopia’s Tigray Region (англ.) , US Department of State (2020-12-23).
- ↑ Humanitarian aid has started to trickle into Ethiopia's Tigray: UN (англ.) , Xinhua (2020-12-23).
- ↑ Continued conflict in Tigray coupled with low economic activity drives Emergency (IPC Phase 4) (10 лютага 2021).
- ↑ After two months of war, Tigray faces starvation – Ethiopia's government appears to be blocking food deliveries to the region (2021-01-23).
- ↑ 84,0 84,1 Ethiopian Red Cross says 80 percent of Tigray cut off from aid (2021-02-10).
- ↑ Ethiopia reshuffles top officials as Tigray conflict grows (9 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
- ↑ African bloc urges ceasefire as Ethiopia claims airport in Tigray , Reuters (10 November 2020). Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ 'Abiy Ahmed had to punish those seeking to break up Ethiopia' – Djibouti President , The Africa Report (24 November 2020).
- ↑ Somalia supports Ethiopia's military actions in Tigray days after FM sacked (англ.) .
- ↑ FP_Champagne Canada is deeply concerned by the situation in the Tigray region of #Ethiopia. We call on all parties to show restraint, to work towards de-escalation of tensions and a peaceful resolution to the dispute. We urge all parties to ensure the safety and protection of civilians. (6 лістапада 2020). Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ Ethiopia's conflict spills over border as thousands flee , Washington Post (10 November 2020). Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ US calls for end to conflict in Ethiopia's Tigray: Pompeo , Al Arabiya (5 November 2020). Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ Ethiopia explains legal measures in Tigray to Turkey – Turkey News (англ.) .
- ↑ Şafak, Yeni Dışişleri Bakanı Çavuşoğlu: Etiyopya'da çatışmaların arasında kalan Türk vatandaşlar Addis Ababa'ya getirildi (tr-TR) (18 лістапада 2020).
- ↑ SABAH, DAILY Turkish FM Çavuşoğlu, Ethiopian counterpart Demeke discuss Tigray conflict, legal measures (англ.) (16 лістапада 2020).
- ↑ Etiyopya adım adım iç savaşa gidiyor (тур.) .
- ↑ War Against Tigray Divides Somalis In Ethiopia (7 лістапада 2020). Праверана 9 лістапада 2020.