Тыдэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыдэй забівае Ісмену

Тыдэ́й (стар.-грэч.: Τυδεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Айнея Калідонскага і Перыбеі (часам Гіпастрата і Перыбеі або Айнея і Горгі; або Арэса і Перыбеі[2]), бацька Дыямеда.

Гэты герой згадваецца ў «Іліядзе» (4, 375—400; 5, 800—815) і ў Эсхіла ў трагедыі Сямёра супраць Фіваў (Эпісодый 2,380-415). Арганаўт[3]. Паводле версіі Гесіёда, забіў сваіх дзядзькоў: Агрыя, Алкафоя, Мелана, Пілона[4]. Па іншай версіі, выгнаны за забойства сыноў Мелана. Выгнаны, з'ехаў у Аргас да Адраста і ажаніўся з яго дачкой Дэіпілай. На шчыце галава вепрука (па версіі, быў апрануты ў шкуру вепра[5]), або (паводле Эсхіла) на шчыце зоркі і поўны месяц.

Адправіўся ў Фівы з патрабаваннем да Этэокла саступіць царскай улады. Па вяртанні забіў 50 ці 49 воінаў[6]. На Немейскіх гульнях змагаўся ў барацьбе[7]. Адзін з Семярых супраць Фіваў[8], стаяў каля Крэнідскіх варот (або каля Прэтавых[9], або каля Гамалаідскіх[10]).

Паў у ліку семярых пры Фівах. Забіў Меланіпа, калі той яго смяротна параніў, раскалоў яго чэрап і выпіў мозг[11]. Афіна зненавідзела яго і не дала яму лекі, якія выпрасіла ў Зеўса[12].

Магілу Тыдэя паказвалі ў Фівах[13]. Дзеючая асоба трагедыі Феадэкта «Тыдэй»[14].

Дантэ змяшчае яго ў дзявяты круг пекла.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.512, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.447; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 8, 5 далей
  2. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 35, 1
  3. Валерый Флак. Арганаўтыка I 387
  4. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.10, ст.53-57 М.-У.
  5. Гігін. Міфы 69
  6. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 65, 4
  7. Стацый. Фіваіда VI 847—904
  8. Сафокл. Эдып у Калоне 1315; Еўрыпід. Умольныя 901—904; Фінікіянкі 130—143; Гігін. Міфы 70
  9. Эсхіл. Сямёра супраць Фіваў 375—396
  10. Еўрыпід. Фінікіянкі 1116
  11. Сафокл, фр.799 Рат з невядомай драмы; Стацый. Фіваіда VIII 711—766
  12. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 6
  13. Паўсаній. Апісанне Элады IX 18, 2
  14. Арыстоцель. Паэтыка 16
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).