Тым (прыток Обі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тым)
Тым
руск. Тым
Характарыстыка
Даўжыня 950 км
Басейн 32 300 км²
Расход вады каля 200 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Заходне-Сібірская раўніна
 • Месцазнаходжанне Об-Енісейскі водападзел
 • Вышыня 176[1] м
 • Каардынаты 60°04′32″ пн. ш. 86°40′38″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Месцазнаходжанне сяло Усць-Тым
 • Каардынаты 59°25′53″ пн. ш. 80°01′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіёны Краснаярскі край, Томская вобласць
Код у ДВР 13010900112115200033278
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тым (руск.: Тым[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 950 км. Плошча вадазбору 32 300 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 200 м³/с, у сярэднім цячэнні (каля сяла Напас) — 191[1] м³/с, у вусці — 250[1] м³/с. Аб’ём сцёку — 7,89[1] км³/год.

Выток ракі знаходзіцца на Об-Енісейскі водападзеле, на вышыні 176 м над узроўнем мора[1]. Працякае па Кець-Тымскай раўніне і Сярэднеобскай нізіне. Упадае ў Об каля сяла Усць-Тым. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае, на шэрагу ўчасткаў разбіваецца на шматлікія пойменныя рукавы. Шырыня ракі ў верхнім цячэнні складае 10—50 м, у ніжнім — 150—200 м. У жыўленні пераважаюць снегавое і дажджавое. Замярзае Тым у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 560 км (ад вусця да пасёлка Ваньжынль-Кынак)[3].

Прытокі: Хушму, Балотная, Урыкід, Нюнельга, Кошкіна, Ванжыль, Лымбелька, Чорная, Канакан, Ый, Акунёўка, Бактас, Яршоўка, Магільная, Пікуляк, Кандрашынка, Сангілька, Радайка і іншыя рэкі і ручаі[3].

Зноскі

  1. а б в г д Сурков В. В., Чалов Р. С. Тым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 510. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. а б Река Тым // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тым // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 510. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  • Тым (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]