Тымія мекленбургская
Тымія мекленбургская | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Timmia megapolitana Hedw., 1801 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Ты́мія мекленбургская[1] (Timmia megapolitana) — від брыевых імхоў роду Тымія (Timmia) сямейства Тыміевыя (Timmiaceae). Тыпавы від роду[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднадомная лістасцябловая расліна. Утварае рыхлыя, жорсткія дзярнінкі зялёнага або бура-зялёнага колеру вышынёй да 3[1] (5—8[2]) см, з карычневым лямцам. Сцябло простае або разгалінаванае, густа пакрытае лісцем. Лісце похвеннае, лінейна-ланцэтнай формы, пілаватае па краі, з моцнай, простай, часта пілаватай зверху жылкай, якая заканчваецца не верхавінцы ліста. Каробачка (2,5—3 мм[2]) авальна-выцягнутая, коса нахіленая, з кароткай шыйкай, бураватага колеру, на пурпуровай ножцы даўжынёй 2—2,5[1] см. Перыстом падвойны. Вечка каробачкі нізкае, з маленькай бародавачкай. Каўпачок саламяна-жоўтага колеру, клабукападобнай формы. Споры 13-15 мкм[2]. Спараносіць вясной[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Від апісаны ў Германіі[2]. Шырока распаўсюджаны у большасці лясных раёнаў Галарктыкі: у Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Манголіі, на поўначы Кітая, у Гімалаях, на поўначы Японіі, у ЗША і Канадзе, але ў большасці раёнаў — нячасты від. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца на балотах[1].
Расце на вільготных, цяністых выхадах вапнякоў, алювіяльных наносах ў поймах і па стромкіх берагах невялікіх рэк (часта на глебе без прыкмет выхаду вапнякоў), таксама на камлях дрэў на такіх берагах.
Від знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў[3].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The World Flora Online (WFO)[4]:
- Grevilleanum serratum L.C.Beck & Emmons
- Mnium megapolitanum (Hedw.) J.F.Gmel. ex P.Beauv.
- Orthopyxis megapolitana (Hedw.) P.Beauv.
- Timmia austriaca var. umbilicata Hartm.
- Timmia bavarica var. cucullata (Michx.) Renauld & Cardot
- Timmia cucullata Michx.
- Timmia megapolitana f. cucullata (Michx.) Sayre
- Timmia megapolitana subsp. megapolitana
- Timmia megapolitana var. brevifolia I.G.Borshch. & G.G.Borshch.
- Timmia megapolitana var. cucullata (Michx.) Renauld & Cardot
- Timmia megapolitana var. megapolitana
- Timmia megapolitana var. neglecta (Warnst.) Warnst.
- Timmia megapolitana var. rosacea (Sapjegin) Podp.
- Timmia neglecta Warnst.
- Timmia polytrichoides Brid.
- Timmia polytrichoides var. viridis Brid.
- Timmia rosacea Sapjegin
- Timmia schensiana Müll. Hal.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Млынарчык М. П. Ты́мія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 129. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Род Тиммия — Timmia Hedw. // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР (руск.) / Л. В. Гарибова, Ю. К. Дундин, Т. Ф. Коптяева, В. Р. Филин; [Отв. ред. М. В. Горленко]. — Москва: Мысль, 1978. — С. 288—289. — 365 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 80 000 экз.
- Timmia megapolitana Hedw. — Тиммия мекленбургская // Рубцова А. В. Руководство по изучению мохообразных: учеб.-метод. пособие — Ижевск: Издательский центр «Удмуртский университет», 2018. — С. 97. — 104 с. — ISBN 978-5-4312-0602-3. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Timmia megapolitana Hedwig, Sp. Musc. Frond. 176. 1801. // Flora of North America (англ.)
- Игнатов М. С., Игнатова Е. А. ПОРЯДОК TIMMIALES Ochyra. Род 1. Timmia Hedw. — Тиммия // Arctoa (руск.)
- Баишева Э. З. Тиммия мекленбургская // Региональный интерактивный энциклопедический портал «Башкортостан» (руск.)
- Тиммия мекленбургская — Timmia megapolitana Hedw. // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)