Тым (прыток Обі)
Тым | |
---|---|
руск. Тым | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 950 км |
Басейн | 32 300 км² |
Расход вады | каля 200 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Заходне-Сібірская раўніна |
• Месцазнаходжанне | Об-Енісейскі водападзел |
• Вышыня | 176[1] м |
• Каардынаты | 60°04′32″ пн. ш. 86°40′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | сяло Усць-Тым |
• Каардынаты | 59°25′53″ пн. ш. 80°01′40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Краснаярскі край, Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010900112115200033278 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тым (руск.: Тым[2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці, правы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 950 км. Плошча вадазбору 32 300 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 200 м³/с, у сярэднім цячэнні (каля сяла Напас) — 191[1] м³/с, у вусці — 250[1] м³/с. Аб’ём сцёку — 7,89[1] км³/год.
Выток ракі знаходзіцца на Об-Енісейскі водападзеле, на вышыні 176 м над узроўнем мора[1]. Працякае па Кець-Тымскай раўніне і Сярэднеобскай нізіне. Упадае ў Об каля сяла Усць-Тым. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае, на шэрагу ўчасткаў разбіваецца на шматлікія пойменныя рукавы. Шырыня ракі ў верхнім цячэнні складае 10—50 м, у ніжнім — 150—200 м. У жыўленні пераважаюць снегавое і дажджавое. Замярзае Тым у канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. Суднаходная на 560 км (ад вусця да пасёлка Ваньжынль-Кынак)[3].
Прытокі: Хушму, Балотная, Урыкід, Нюнельга, Кошкіна, Ванжыль, Лымбелька, Чорная, Канакан, Ый, Акунёўка, Бактас, Яршоўка, Магільная, Пікуляк, Кандрашынка, Сангілька, Радайка і іншыя рэкі і ручаі[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д Сурков В. В., Чалов Р. С. Тым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 510. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- ↑ а б Река Тым // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тым // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 510. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
- Тым (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Река Тым (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
- Сурков В. В., Чалов Р. С. Тым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)