Тыпавы род
Тыпавы род у біялагічнай наменклатуры — род, ад асновы назвы якога шляхам дадання стандартных суфіксаў і канчаткаў утвораюцца назвы вышэйстаячых сістэматычных катэгорый, у заалогіі — да ўзроўню надсямейства, у бактэрыялогіі — да класа, а ў батаніцы — аж да аддзела.
Заалагічная наменклатура
[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з Міжнародным кодэксам заалагічнай наменклатуры (МКЗН), «тыпам, які нясе назву (назваўтваральным тыпам) намінальнага таксона групы сямейства, з’яўляецца намінальны род, што называецца „тыпавым родам“; назва групы сямейства засноўваецца на назве гэтага тыпавога роду»[1].
Кожная назва таксона групы сямейства павінна мець тыпавы род (а кожная назва групы роду — тыпавы від, тады як назва групы віду можа, але не абавязкова, мець адзін ці некалькі тыпавых экзэмпляраў). Тыпавым родам для назвы групы сямейства з’яўляецца той род, ад асновы назвы якога з дапамогай суфікса -idae утвараецца назва сямейства.
Прыклады:
- Тыпавым родам для назвы сямейства Мурашкі (Formicidae) з’яўляецца род Formica Linnaeus, 1758.
- Тыпавым родам для назвы сямейства Псовыя (Canidae) з’яўляецца род Canis Linnaeus, 1758.
Батанічная наменклатура
[правіць | правіць зыходнік]
У батанічнай наменклатуры паняцце «тыпавы род» выкарыстоўваецца неафіцыйна, як зручны тэрмін. У Міжнародным кодэксе наменклатуры водарасцей, грыбоў і раслін гэты тэрмін не мае афіцыйнага статусу. Кодэкс выкарыстоўвае тыпавыя экзэмпляры для рангаў аж да сямейства, а для вышэйшых рангаў наяўнасць тыпаў неабавязковая[2]. Кодэкс не называе род, які змяшчае гэты тып, «тыпавым родам».
Прыклад: Выраз «Poa — тыпавы род сямейства Poaceae і парадку Poales» — гэта іншы спосаб сказаць, што назвы Poaceae і Poales заснаваныя на родавай назве Poa.
Бактэрыялагічная наменклатура
[правіць | правіць зыходнік]У рэдакцыі Міжнароднага кодэкса наменклатуры пракарыётаў (былы Бактэрыялагічны кодэкс) 2008 года сцвярджаецца: «Наменклатурным тыпам […] таксона рангам вышэй за род, аж да парадку ўключна, з’яўляецца валідная (законная) назва таго роду, які ўваходзіць у ягоны склад і на назве якога заснавана назва адпаведнага таксона. Адзін таксон кожнай катэгорыі павінен уключаць тыпавы род. Назвы таксонаў, якія ўключаюць тыпавы род, павінны ўтварацца шляхам дадання адпаведнага суфікса да асновы назвы тыпавога роду […]»[3]. У 2019 годзе было прапанавана, каб для ўсіх рангаў вышэй за род як наменклатурны тып выкарыстоўвалася катэгорыя роду[4]. Пазней гэтая прапанова была зацверджана для рангу тыпу (phylum)[5].
Прыклад: Pseudomonas — тыпавы род сямейства Pseudomonadaceae, парадку Pseudomonadales і тыпу Pseudomonadota.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ICZN Code Art. 63. «Name-bearing types.»
- ↑ McNeill, J.; Barrie, F.R.; Buck, W.R.; Demoulin, V.; Greuter, W.; Hawksworth, D.L.; Herendeen, P.S.; Knapp, S.; Marhold, K.; Prado, J.; Prud'homme Van Reine, W.F.; Smith, G.F.; Wiersema, J.H.; Turland, N.J. (2012). International Code of Nomenclature for algae, fungi, and plants (Melbourne Code) adopted by the Eighteenth International Botanical Congress Melbourne, Australia, July 2011. Vol. Regnum Vegetabile 154. A.R.G. Gantner Verlag KG. ISBN 978-3-87429-425-6.
- ↑ [No authors listed] (2019). "International Code of Nomenclature of Prokaryotes". Int J Syst Evol Microbiol. 69 (1A): S1–S111. doi:10.1099/ijsem.0.000778. PMID 26596770. S2CID 41561549.
- ↑ Tindall BJ. (2019). "Names above the rank of genus; the radical approach". Int J Syst Evol Microbiol. 69 (6): 1833–1834. doi:10.1099/ijsem.0.003169. PMID 30543321. S2CID 56143159.
- ↑ Oren A, Arahal DR, Rosselló-Móra R, Sutcliffe IC, Moore ER (2021). "Emendation of Rules 5b, 8, 15 and 22 of the International Code of Nomenclature of Prokaryotes to include the rank of phylum". Int J Syst Evol Microbiol. 71 (6). doi:10.1099/ijsem.0.004851. PMID 34161220. S2CID 235625014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Международный кодекс зоологической номенклатуры. Издание четвертое. Принят Международным союзом биологических наук. Пер. с англ. и фр. — СПб., 2000. — 221 с.
- International Code of the Zoological Nomenclature (4th Edition, 2000).
- International Code of the Botanical Nomenclature Архівавана 12 снежня 2002. («St. Louis Code», 2000).