Ціраспаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Тыраспаль)
Горад
Ціраспаль
малд.: Тираспол
руск.: Тирасполь
укр.: Тирасполь
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Віктар Іванавіч Кастырка
Заснаваны
1792[2]
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 50 км²
Вышыня цэнтра
26 ± 15 м
Насельніцтва
157800 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+373 533 xxxxx
Паштовы індэкс
MD-3300
Аўтамабільны код
Т --- --
Афіцыйны сайт
Ціраспаль на карце Малдовы
Ціраспаль (Малдова)
Ціраспаль
Moldova_location_map.svg
Ціраспаль

Ціраспаль (малд.: Тираспол, руск.: Тирасполь, укр.: Тирасполь) — горад на р. Днестр, сталіца Прыднястроўя (Малдова), яго палітычны, эканамічны, культурны, адукацыйны цэнтр. Цэнтр прыднястроўскай аўтаноміі, буйнейшы яе горад, колькасць насельніцтва — 157.800 чалавек (2010).

Гістарычны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне горада Ціраспаля звязана з войнамі, якія ў XVIII стагоддзі Расія вяла за вяртанне Чарнаморскага ўзбярэжжа.

У вайне 17891791 гадоў войскамі пад камандаваннем А. В. Суворава былі дасягнутыя бліскучыя перамогі. Скончылася вайна Яскім трактатам «Аб міры і сяброўстве», па якому да Расіі адышлі землі паміж Бугам і Днястром, у тым ліку і цяперашнія раёны левабярэжнага Днястра. Для аховы новай заходняй мяжы дзяржавы ў 1792 годзе было вырашана стварыць Днястроўскую ўмацаваную лінію. Ціраспальская крэпасць была закладзена пры асабістым удзеле А. В. Суворава 22 чэрвеня (6 ліпеня) 1793 года. На ўсход ад крэпасці ўзнік прыгарад, які з 1795 года становіцца горадам і цэнтрам аднайменнага павета.

У 1835 годзе крэпасць ліквідуецца, а горад, як эканамічная адзінка працягвае развівацца ў якасці гандлёвага і прамысловага цэнтра. Ціраспаль — першы з гарадоў края, які быў звязаны чыгуначная лініяй з Адэсай і яе портам у 1867 годзе. У канцы ХІХ стагоддзя ў Ціраспалі налічвалася больш за 100 буйных і дробных прадпрыемств, якія выпускалі прадукцыі на 400 тысяч рублёў. Значная частка прадукту рэалізоўвалася на трох буйнейшых кірмашах — Срэдапостным, Узнясенскім і Пакроўскім.

Пасля 1917 года горад апынуўся ў складзе Украіны. З 1929 па 1940 г. Ціраспаль з’яўляўся сталіцай Малдаўскай Аўтаномнай ССР. Пасля далучэння Бесарабіі і ўтварэння Малдаўскай ССР, сталіца была перанесеная ў Кішынёў.

2 верасня 1990 года пасля абвяшчэння Прыднястроўя стаў яго сталіцай.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква ў Ціраспалі
Вуліца

Сёння Ціраспаль з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам рэгіёна. Найбольш буйныя прадпрыемства «Літмаш», «Электрамаш», «Малдавізаліт», «Тыратэкс», «Квінт», завод металічных вырабаў. У Ціраспалі знаходзіцца аэрапорт. У горадзе развітая сетка грамадскага транспарту, якая ўключае аўтобусная і тралейбусныя маршруты.

У горадзе размешчаны Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт, шэраг устаноў сярэдняй прафесійнай адукацыі. Знаходзіцца звыш 70 помнікаў гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, а таксама памятных месцаў. Усталяваны помнікі фельдмаршалу М. І. Кутузаву, акадэміку М. Дз. Зялінскаму, дзекабрысту У. Ф. Раеўскаму, рэвалюцыянеру П. Ткачэнку, камбрыгу Р. І. Катоўскаму, касманаўту Ю. А. Гагарыну, паэтам А. С. Пушкіну і Т. Р. Шаўчэнку, а таксама У. І. Леніну, М. В. Фрунзэ, С. М. Кіраву і інш.

Візітнай карткай Ціраспаля стаў усталяваны ў 1979 годзе помнік заснавальніку горада А. В. Сувораву.

Сярод помнікаў архітэктуры можна адзначыць будынкі: тэатра (1936 г.), першай у Малдове навучальнай установы (1930 г.), земскай бальніцы (Х1Х в.), дваранскага сходу (Х1Х в.) і інш. Пасля вайны 1992 года з’явіліся помнік загінуўшым абаронцам Прыднястроўя, а таксама памятная стэла на Алеі Славы.

Нацыянальны склад насельніцтва: малдаване 45 % насельніцтва, рускія — 31 %, украінцы — 24 %.

Герб[правіць | правіць зыходнік]

Герб горада ўяўляе сабой шчыт, у верхняй частцы якога на фоне крэпастной сцяны, у залатым поле год, у якім быў заснаваны горад — 1792. У ніжняй частцы дыяганальна з левага верхняга кута праходзяць «хвалі Днястра» блакітнага колеру. У правай частцы шчыта на чырвоным фоне — залатая выява шэрсцяні. У левай частке на зяленым фоне — залатая выява гроздзі вінаграда. Колеры фона з’яўляюцца колерамі дзяржаўнага сцяга Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гэты населены пункт размешчаны ў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Малдовы большая частка тэрыторыі, якая кантралюецца Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, уваходзіць у склад Малдовы як адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі левабярэжжа Днястра, іншая частка ўваходзіць у склад Малдовы як муніцыпій Бендэры. Заяўленая тэрыторыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, якая кантралюецца Малдовай, размешчана на тэрыторыі Дубасарскага, Каўшанскага і Навааненскага раёнаў Малдовы. Фактычна, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка з'яўляецца непрызнанай дзяржавай, большая частка заяўленай тэрыторыі якой Малдовай не кантралюецца.
  2. Nicu V. Localitățile Moldovei în documente și cărți vechi: Îndreptar bibliografic. Volumul 2: M-ZChișinău: Universitas, 1991. — С. 334. — 434 с. — ISBN 5-362-00842-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]