Перайсці да зместу

Тырва (воласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тырва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 21 кастрычніка 2017
Насельніцтва
  • 5 889 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Плошча
  • 647,22 км² (31 снежня 2017)[2]
Тырва на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ты́рва (эст.: Tõrva vald) — воласць у Эстоніі, уваходзіць у склад павета Валгамаа.

Знаходзіцца на паўднёвым захадзе Эстоніі, на мяжы з Латвіяй. Плошча — 647,22 км², шчыльнасць насельніцтва ў 2020 годзе — 9,5 чалавек/1 км². Суседнія воласці: Отэпя, Валга, Элва і Мульгі.

Амаль 50 % плошчы воласці занята лесам: буйныя лясныя масівы размешчаны ў яе паўднёвай частцы. Паўночная частка воласці — узгорыстая раўніна, тут пераважаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Цэнтральную і заходнюю часткі воласці займае ўзвышша Сакала.

На тэрыторыі воласці ёсць некалькі буйных балот (тарфянікі Рубіна і Лагесоа, вярхоўі балота Ікепера), мноства азёр і рэк, а таксама 18 тэрыторый прыродаахоўнай сеткі Natura 2000. Самыя буйныя азёры — Вальг’ярв і Цюндрэ, буйнейшыя рэкі — Вяйке-Эмайыгі і Хельмэ.

Карысныя выкапні: пясок, друз, жвір, торф.

  1. а б http://metaweb.stat.ee/get_classificator_file.htm?id=4412334&siteLanguage=et Праверана 4 лістапада 2017.
  2. а б Land Board — 1990. Праверана 11 сакавіка 2018.
  3. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 12 ліпеня 2024.